Курыльскія астравы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: апошнія айны пакінулі паўднёвыя астравы разам з японцамі ў 1945 - 1947 гг.
Радок 130:
== Гісторыя ==
[[File:EtorofuPicnic1933.jpg|thumb|Японскія перасяленцы на Ітурупе, 1933 г.]]
Да сяр. ХХ ст. астравы насялялі [[айны]]. Першым з еўрапейцаў астравы наведаў [[Нідэрланды|галандскі]] мараплавец [[М. Г. дэ Фрыз]] у [[1644]] г.. На карце [[1644]] г. астравы пазначаны як тэрыторыя [[Японія|японскага]] клана Мацумаэ. У [[Расія|Расіі]] першыя звесткі пра Курыльскія астравы атрыманы ад землепраходца У. Атласава ў [[1697]] г.. У [[1711]] г. іх даследаваў, падрабязна апісаў і склаў іх чарцёж расійскі служылы [[беларусы|беларускага]] паходжання [[І. Казырэўскі]]. У [[1721]] г. І. Яўрэінаў (таксама паходзіў з [[Беларусь|Беларусі]]) разам з Ф. Лужыным па заданні [[Пётр I, імператар расійскі|Пятра]] правёў [[Геадэзія|геадэзічнае]] вывучэнне Курыльскіх астравоў і ўпершыню пазначыў іх на карце Расіі. У [[1745]] г. большая частка астравоў нанесена на «Генеральную карту Расійскай імперыі» ў Акадэмічным атласе. 3 канца XVIII ст. пачалася расійская і японская каланізацыя. Паводле расійска-японскага дагавора 1855 г. востраў Ітуруп і іншыя астравы на поўдзень ад яго адыходзілі да [[Японія|Японіі]], астатнія Курыльскія астравы прызнаваліся ўладаннем Расіі. У [[1875]] г. у абмен на прызнанне Японіяй расійскага суверэнітэту над востравам [[Востраў Сахалін|Сахалін]] Расія перадала ёй сваю частку Курыльскіх астравоў, якія да [[1945]] г. знаходзіліся пад японскім кіраваннем. У час [[другая сусветная вайна|ІІ сусветнай вайны]] ў адпаведнасці з рашэннем [[Ялцінская канферэнцыя|Крымскай канферэнцыі]] 1945 г. (апублікавана ў лютым 1946 г.) Курыльскія астравы перададзены [[СССР]] і заняты савецкімі войскамі ў час Курыльскай дэсантнай аперацыі 1945 г.; японскае насельніцтва з іх было эвакуіравана і заменена савецкімі перасяленцамі. 3 1947 г. астравы ў складзе [[Сахалінская вобласць|Сахалінскай вобласці]] Расіі. Японія не пагадзілася з перадачай Савецкаму Саюзу паўднёвых Курыльскіх астравоў ([[Востраў Ітуруп|Ітуруп]], [[Востраў Кунашыр|Кунашыр]], [[Востраў Шыкатан|Шыкатан]], града [[Астравы Хабамаі|Хабамаі]]) і выказвае свае правы на іх, што стала прычынай нязгоды Японіі падпісаць Дагавор аб міры з СССР, а з 1991 г. - з Расіяй як яго правапераемніцай.
 
== Насельніцтва і гаспадарка ==