Анатоль Аляксандравіч Анікейчык: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+літаратура, змяніў шаблон
дапаўненне
Радок 3:
Вучыўся на кафедры скульптуры [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута]] (1953—1959) у [[Андрэй Ануфрыевіч Бембель|А. А. Бембеля]], [[Аляксей Канстанцінавіч Глебаў|А. К. Глебава]]. Выкладаў на кафедры скульптуры ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1959—1989). Сярод вучняў А. Анікейчыка, вядомыя беларускія скульптары некалькіх пакаленняў: Леанід Давідзенка, Генадзь Буралкін, Галіна Гаравая, Уладзімір Слабодчыкаў, Аляксандр Фінскі, Аляксандр Мятліцкі, Сяргей Бандарэнка, Святлана Гарбунова, Уладзімір Жбанаў, Аляксандр Каструкоў, Уладзімір Панцялееў, Сяргей Гумілеўскі, Валер'ян Янушкевіч і інш. Дацэнт (1977). Прафесар (1981). Сябра Саюза мастакоў БССР (з 1962).
 
Удзельнік выставак з 1958 г. Шырока вядомы пераважна як скульптар-манументаліст, прымаў удзел у стварэнні вядомых манументальных ансамбляў: помніка Янку Купалу ў Мінску, мемарыяльных комплексаў [[Мемарыяльны комплекс «Прарыў»|«Прарыў»]] на [[Ушацкі раён|Ушаччыне]] і [[Мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму»|«Праклён фашызму»]] ў [[Докшыцкі раён|Докшыцкім раёне]], помніка Мікалаю Гастэла і яго экіпажу ў [[Гарадскі пасёлак Радашковічы|Радашковічах]], помніка [[Аляксандр Мацвеевіч Матросаў|А. М. Матросаву]] у [[Горад Вялікія Лукі|Вялікіх Луках]] (1978, у сааўт.), помніка-бюста [[Янка Купала|Янку Купалу]] ў Араў-парку ў [[ЗША]] і інш. Працаваў таксама са станковай скульптурай, значную ролю ў творчасці А. Анікейчыка адыгрываў жанр партрэта, дыяпазон якога вельмі шырокі: ад лірычных, камерных скульптур сучаснікаў і суайчыннікаў (партрэты Б. Вішкарова, Г. Паплаўскага, дачкі Вольгі) да выяў вядомых культурных і дзяржаўных дзеячаў ([[Фідэль Кастра]], [[Чэ Гевара]], [[Пётр Міронавіч Машэраў|П. Машэраў]], [[Ганна Андрэеўна Ахматава|Г. Ахматава]], [[Пётр Ільіч Чайкоўскі|П. Чайкоўскі]], [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|А. Пушкін]]). Часам, імкненне скульптара паказаць чалавека як дзейсную асобу, праяўлялася ў набыцці партрэтамі гістарычных постацяў жанравага характару («Свет Міхайлаўскага», «За гонар музы»). Рамантычнасць светапогляду аўтара адлюстроўвалася у сімвалісцкай статуарнай пластыцы: «Папараць-кветка», «Вясна», «Бессмяротнасць», «Перамога, якая нясе мір». Творы А. Анікейчыка вылучаюцца ўсхваляванай патэтыкай, ўзнёсласцю вобразаў, выяўленнем духоўнай сілы і прыгажосці чалавека.
 
А. Анікейчык — адна з выдатных постацяўпостацей беларускай скульптуры паваеннага часу, поруч з майстрамі айчыннай пластыкі — Аляксеем Глебавым, Андрэем Бембелем, [[Заір Азгур|Заірам Азгурам]], Сяргеем Селіханавым.
 
[[Народны мастак БССР]] (1972). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1967), Дзяржаўнай прэміі БССР (1974).