Розніца паміж версіямі "Крамянецкі калегіум"

3 124 байты дададзена ,  8 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
 
== Калегіум ==
Пабудаваны коштам Вішнявецкіх ў 1731—1743 гадах. Архітэктурны комплекс складаўся з касцёла, келляў і двух навучальных карпусоў. Езуіты прысвяцілі касцёл заснавальніку ордэна ІгтаціюІгнацію Лайолу і Станіславу Костцы. У калегіуме вялася падрыхтоўка настаўнікаў для езуіцкіх школ. У 1773 годзе паводле буды Папы Клімента XIV ордэн езуітаў быў скасаваны, а калегіум зачынены. Пазней у памяшканнях калегіума працавала падакруговая, а з 1783 акруговая свецкія школы.
 
== Гімназія ==
 
Ад 1807 года ў гімназіі рускую мову, літаратуру і гісторыю выкладаў Іван Аляксандраўскі.
 
== Ліцэй ==
У 1819 гімназія перайменавана ў ліцэй з захаваннем праграмы навучання. Паводле задумы Т. Чацкага, ліцэй у Крамянцы меў стацца навучальнай установай універсітэцкага ўзроўню — «Валынскімі Афінамі». Адмыслова была куплена ў Варшаве асабістая бібліятэка апошняга караля і вял.кн. Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Бібліятэка пастаянна папаўнялася; да 1831 году ў ёй налічвалася ужо {{nobr|34 378}} тамоў. На ахвяраванні мецэнатаў куплены нумізматычны кабінет, калекцыя мінералаў, абсталяванне для астранамічнай і фізічнай лабараторый. Пры ліцэі існавала ўласная метэаралагічная станцыя з сеткай метэапунктаў пры павятовых вучылішчах.
 
Т. Чацкі шмат зрабіў, каб прыцягнуць у ліцэй выдатных выкладчыкаў з Кракава, Вільні, Варшавы, Вены. Сярод іх — Іахім Лялевель — значны польскі навуковец і грамадскі дзеяч, Аляксандр Міцкевіч — брат паэта Адама Міцкевіча, Эўсебіюш Славацкі — бацька іншага польскага паэта Юліюша Славацкага і інш. З Аўстрыі прыехалі прафесар батанікі і заалогіі В. Бесер, правадзейны член Венскай Акадэміі мастацтваў К. Канеўскі.
 
Вучнямі ліцэя ў асноўным былі дзеці дробнай шляхты і мяшчан (палякі, украінцы, яўрэі). Бедныя маглі разлічваць на стыпендыю. Сярод выхаванцаў ліцэя былі будучыя літаратары Гуслаўскі, Т. Алізароўскі, Т. Падура і інш.
 
У 1833 за ўдзел студэнтаў ліцэя ў паўстанні 1830—1831 гадоў, паводле ўказу імператара Мікалая I, ліцэй быў ліквідаваны. Бібліятэка, нумізматычны кабінет, калекцыя карцін, гравюр і скульптур, навуковае абсталяванне было канфіскавана і перададзена зноў заснаванаму імператарскаму універсітэту Святога Уладзіміра ў Кіеве. Нават расліны з батанічнага саду вывезлі ў Кіеў. У будынках ліцэя была размешчана праваслаўная Валынская духоўная семінарыю.