Розніца паміж версіямі "Крамянецкі калегіум"

2 754 байты дададзена ,  8 гадоў таму
др
У 1833 за ўдзел студэнтаў ліцэя ў паўстанні 1830—1831 гадоў, паводле ўказу імператара Мікалая I, ліцэй быў ліквідаваны. Бібліятэка, нумізматычны кабінет, калекцыя карцін, гравюр і скульптур, навуковае абсталяванне было канфіскавана і перададзена зноў заснаванаму імператарскаму універсітэту Святога Уладзіміра ў Кіеве. Нават расліны з батанічнага саду вывезлі ў Кіеў. У будынках ліцэя была размешчана праваслаўная Валынская духоўная семінарыя.
 
== За польскім часам ==
== Аднаўленне Ю. Пілсудскім ==
У пачатку 1920-х, калі Заходняя Украіна была ў складзе Польшчы, паводле ўказу Ю. Пілсудскага ў старых будынках была адкрытая комплексная навучальная ўстанова з назвай Крамянецкі ліцэй. У склад установа ўваходзілі агульнаадукацыйная школа, гімназія, сярэдняя земляробчая школа, некалькі прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, настаўніцкая семінарыя, якая была рэарганізавана пасля ў гэтак званы «педагогіум». У 1937 пры ліцэі адкрыты Музей Валынскай зямлі ім. Вілібальда Бесера. Некаторы час у навучальнай установе працаваў вядомы мастак Уладзіслаў Галімскі. У ліцэі пачыналася творчая біяграфія фотамайстра Генрыка Германовіча.
 
== За савецкім часам ==
Восенню 1939 ліцэй быў зачынены, але вясной 1940 у яго будынках быў адкрыты Крамянецкі настаўніцкі інстытут, які меў чатыры факультэта. У 1950 інстытут быў рэарганізаваны ў педагагічны. Педагагічны інстытут у складзе прыродазнаўчага, фізіка-матэматычнага, літаратурнага і фізкультурнага факультэтаў, стаў прыцягальным цэнтрам для моладзі краю, якая імкнулася да ведаў. Крамянецкі педагагічны інстытут ўнёс важкі ўклад у развіццё адукацыі і культуры заходняга рэгіёну Украіны.
 
Сярод выхаванцаў КПІ вядомыя педагогі, навукоўцы, грамадскія дзеячы: супрацоўнік Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Л. Шанскі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Украіны, доктар фізіка-матэматычных навук А. Жукоўскі, прафесар Нацыянальнага педагагічнага універсітэта імя М. Драгаманава Ю. Рамскі; прафесар, доктар хімічных навук, заснавальнік вучэння пра мембраны з дадатковымі функцыямі Міхаіл Брык. У КПІ пачынаў шлях у літаратуру вядомы ўкраінскі пісьменнік Барыс Харчук.
 
У 1969 педагагічны інстытут перавялі ў Цярнопаль (цяпер Харкаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка), у старых будынках адкрылася педагагічнае вучылішча, якое ўзначаліў Васіль Радзько. У першы навучальны год вучылішча налічвала 180 вучняў, дзве траціны якіх вучыліся на аддзяленні падрыхтоўкі настаўнікаў працы і чарчэння, а астатнія — на аддзяленні дашкольнай выхавання.
 
Касцёл выкарыстоўваўся як спартыўнае памяшканне навучальнай установы.