Бруна фон Кверфурт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Войцэх/Войцех
Радок 6:
Нарадзіўся ў сям'і графа кверфурцкага Бруна Старэйшага і Іды, быў выхадцам з саксонскага арыстакратычнага роду які быў ў сваяцтве з імператарскім домам. У сям'і было яшчэ тры сыны — Гебхард, Дзітрых і Вільгельм.
 
Выхоўваўся ў школе пры кляштары св. Яна ў [[Горад Магдэбург|Магдэбурзе]]. Школа знаходзілася пад кіраваннем магдэбурскага арцыбіскупства і была славутая тым, што ў ёй у розныя часы вучыўся шмат хто з славянскіх біскупаў і місіянераў, ў ёй вучыўся і вядомы прапаведнік Адальберт-ВойцэхВойцех. У [[995]] атрымаў сан каноніка. Трохі пазней быў прадстаўлены да двара імператара [[Атон ІІІ|Атона ІІІ]] і ў [[997]] стаў яго капеланам.
 
У [[998]] прыбыў з імператарам у [[Горад Рым|Рым]]. У [[Італія|Італіі]] даведаўся аб пакутніцкай смерці ў [[Прусія|Прусіі]] [[Адальберт-ВойцэхВойцех|Адальберта-ВойцэхаВойцеха]], пад уражаннем ад гэтай весткі пакінуў імператарскі двор, пайшоў у кляштар бенедыктынцаў на [[Авенцін|Авенціне]] дзе прыняў імя Баніфацый. У [[1001]] ў Монтэ-Касіна пазнаёміўся з пустэльнікам [[Рамуальд|Рамуальдам]], заснавальнікам [[Ордэн камедулаў|Ордэна камедулаў]] і уступіў у яго брацтва. Некаторы час Бруна жыў у кляштары Рамуальда ў [[Горад Перэя|Перэі]] каля [[Горад Равена|Равены]] дзе і прыняў манаскі пострыг. Польскі кароль [[Баляслаў І Храбры]] падтрымліваў кантакты з Рамуальдам, адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў радыкальнага манаска-аскетычнага руху таго часу, яго манаская суполка прымала удзел у місіях у [[Польшча|Польшчу]] для хрысціянізацыі [[Славяне|славян]]. Верагодна, менавіта там пад уражаннем аповедаў місіянераў у Бруна і паўстала ідэя ''паўночнай місіі''. У адну з такіх місій разам з братамі суполкі Бенедыктам і Янам ён і адправіўся.
 
У [[1002]] рымскі папа [[Сільвестр ІІ, папа рымскі|Сільвестр ІІ]] надзяліў Бруна тытулам ''Archiepiscopus gentium'' для місійнай працы сярод паганскіх народаў і выдаў яму дазвол на пасвячэнне, тады ж быў выдадзены і дазвол на місію Бенедыкту і Яну. У тым жа годзе Бруна са сваімі спадарожнікамі прыбыў да двара польскага караля Баляслава. Кароль верагодна жадаў накіраваць высілкі місіянераў на ахрышчэнне славян паміж рэкамі [[Рака Лаба|Лабай]] і [[Рака Одра|Одрай]], з тым каб далучыць іх да сваіх уладанняў. Аднак гэтыя імкненні польскага караля турбавалі імператара [[Генрых ІІ|Генрыха ІІ]], які таксама прэтэндаваў на гэтыя землі, таму Бруна, які ўзімку [[1002]] прыбыў у Магдэбург для пасвячэння ў сан, доўга не мог атрымаць пажаданага. Ён пабыў у сваім родавым замку Квэрфурт, дзе ў тым жа [[1002]] асвяціў новую царкву, адным з апекуноў якой быў [[Пётр, папа рымскі|св. Пётр]].
Радок 25:
 
=== Вяртанне ў Польшчу ===
У тым жа [[1008]] Бруна вярнуўся ў Польшчу і зноў нейкі час жыў пры двары Баляслава. Там Бруна напісаў Жыціе Адальберта-ВойцэхаВойцеха, Жыціе пяці братоў пакутнікаў (сваіх былых спадарожнікаў), а таксама вядомы ліст да імператара Генрыха. У гэтым лісце, Бруна папракае імператара за тое, што ў саюзе з паганцамі — [[абардыты|абардытамі]] ваюе з Польшчай, замест таго каб у саюзе з Баляславам займацца іх хрышчэннем.
 
=== Прусія або зноў Русь? ===
Радок 31:
 
== Сума дзейнасці==
Бруна быў уражлівым чалавекам, гэтая асаблівасць характару практычна вызначыла яго лёс. Пад уражаннем ад смерці Адальберта-ВойцэхаВойцеха ён пайшоў у кляштар. Пад уражаннем аповедаў аб пропаведзях паганцам — прыняў пастрыг і рашыў адправіцца прапаведаваць. Пад уражаннем ад перашкод у хрышчэнні палабскіх і надодраўскіх славян, з боку імператара і імперскага духавенства — стаў прыхільнікам Баляслава і праціўнікам Генрыха. У той жа час Бруна быў прыхільнікам хрышчэння паганцаў з дапамогай сілы і заклікаў да гэтага. Аднак ніхто не жадаў яму аказваць у гэтым рэальнай дапамогі — ні Генрых, ні Баляслаў, ні Уладзімір, ва ўсіх былі свае больш надзённыя праблемы.
 
Баляслаў пры пасрэдніцтве Бруна спрабаваў стварыць саюз супраць імперыі, ў яго гэта ў некаторай ступені атрымалася. У [[1008]] чорныя мадзьяры Айтаня паднялі паўстанне ў Венгрыі, аднак яно было падушанае каралём Іштванам. Шлюб жа дачкі Баляслава з сынам Уладзіміра таксама з'яўляецца ўскосным пацверджаннем нейкай дамовы паміж імі. На жаль, падрабязнасці і умовы гэтых пагадненняў невядомыя — можна толькі здагадвацца.