Бруна фон Кверфурт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 42:
Далейшая місія Бруна склалася няўдала. З уладанняў Нецімера ён накіраваўся далей і апынуўся ва ўладаннях іншага князька — [[Зебедэн|Зебедэна]]. Там [[9 сакавіка]] [[1009]] Бруна быў схоплены і па загадзе князька абезгалоўлены, а яго 18 спадарожнікаў павешаныя. Галаву Бруна кінулі ў раку. У вельмі позніх крыніцах раку завуць Алстрай, і некаторыя даследчыкі атаясамліваюць яе з ракой Ятра (цяпер [[Рака Ятранка|р. Ятранка]]), прытокам [[Рака Моўчадзь|Моўчадзі]]. Хоць слушнасць назвы ракі як Алстара і атаяснення яе з Ятрай неверагодная, але ў [[Дарэўскі прыход|Дарэўскім прыходзе]] [[Баранавіцкі дэканат|Баранавіцкага дэканату]] [[Пінская дыяцэзія|Пінскай дыяцэзіі]] лічаць, што Бруна загінуў менавіта ў іх мясцовасці.
 
Аб тым, што адбылося далей крыніцы расходзяцца ў меркаваннях. Адны сцвярджаюць, што рэшткі Бруна і яго спадарожнікаў былі выкупленыя нейкім рускім князем, які над імі пабудаваў храмцаркву і што Бруна пачытаўся як святы рускай царквой. Іншыя, што рэшткі выкупіў польскі кароль Баляслаў. Магчыма, што адбылося і тое і іншае спачатку рэшткі Бруна і яго спадарожнікаў трапілі да рускага князя, магчыма тураўскага Святаполка, калі Бруна насамрэч пайшоў з місіяй Русі і яго горада — Турава, дзе да таго ж знаходзіўся біскуп Райнберн. А ўжо пасля гэтыя рэшткі выкупіў кароль Баляслаў. Вельмі хутка (да [[13 ліпеня]] [[1024]]) Бруна быў кананізаваны, ва ўрачыстай імшы ўдзельнічаў імператар Генрых.
 
Памяць у каталіцкай царкве — [[15 кастрычніка]]. У Польшчы святы Бруна зяўляецца патронам ломжыцкай дэацэзіі — дзень памінання [[12 ліпеня]].