Віктар Сувораў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 55:
Афіцыйная постсавецкая гістарыяграфія, у тым ліку ў Расіі і Беларусі, не падтрымлівае канцэпцыю прэвентыўнага ўдару Германіі па СССР і іншыя гіпотэзы Віктара Суворава. Сярод асноўных апанентаў Суворава ў Расіі — гісторык Д. А. Валкагонаў. Ен і шэраг іншых постсавецкіх гісторыкаў Расіі ў сваіх публікацыях крытыкавалі В. Суворава за недахоп спасылак на архіўныя матэрыялы, ненавуковы стыль выкладання праблемы і тэндэнцыезнасць. Былі напісаны зборы даследванняў, адзінай мэтай якіх было аправяржэнне канцэпцый Суворава<ref>Михаил Мельтюхов — ГЛАВНАЯ ЛОЖЬ ВИКТОРА СУВОРОВА http://forums.vif2.ru/showthread.php?p=1108 </ref>.
 
Многія заходняеўрапейскія гісторыкі таксама прытрымліваюцца савецкага і постсавецкага пункту гледжання савецкай і расійскай гістарычнай навуцы на пытанні гатоўнасці СССР да вайны з Германіяй, уплыву сталінскіх рэпрэсій на баяздольнасць Чырвонай Арміі і інш. Таму «нетрадыцыйныя» погляды на гісторыю Другой сусветнай вайны В. Суворава не знаходзяць шырокай падтрымкі ў навуковых колах. З другога боку, Віктар Сувораў з'яўляецца ганаровым акадэмікам The International Academy of Sciences, Industry & Art (Міжнародная акадэмія дакладных, прыкладных і гуманітарных навук), яго нярэдка запрашаюць на ток-шоў, бяруць інтэрвью, што служыць доказам прызнанасці яго як эксперта ў пытаннях ваеннай гісторыі.
 
== У сеціве ==