Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія: Розніца паміж версіямі

др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: ''''Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія''' — сярэдняя навучальная ўстанова беларуска...')
 
дрНяма тлумачэння праўкі
'''Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія''' — сярэдняя навучальная ўстанова беларускай нацыянальнай меншасці ў [[Латвія|Латвіі]]. Існавала ў 1922—38 у [[Даўгаўпілс]]е (да 1920 Дзвінск).
 
Адкрыта 3.12.1922 дзякуючы намаганням членаў беларускага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». Дырэктары гімназіі І. Краскоўскі (1922—25), [[С. Сахараў]] (1925—32), выкладчыкі [[У. Пігулеўскі]], [[П. Мядзёлка-Грыб]] (Грыб), [[А. Якубецкі]], Я. Гайлевіч і інш. Сярод прадметаў беларуская, латышская, руская, лацінская і нямецкая мовы, гісторыя, матэматыка, закон божы і інш.
 
У гімназіі дзейнічалі літаратурна-гістарычны, мастацкі, фатафафічны, радыётэхнічны гурткі, хор, балалаечны аркестр, выдаваўся на гектографе вучнёўскі часопіс «Школьная праца» (1926—30, выйшла 14 нумароў). Вучні збіралі фальклор, выступалі з лекцыямі і канцэртамі, ставілі спектаклі па п'есах Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, К. Каганца, В. Дуніна-Марцінкевіча, В. Сахаравай. Пры гімназіі існаваў 45-ы беларускі скаўцкі атрад. Былі праведзены мерапрыемствы з нагоды 400-годдзя беларускага друку і першадрукара Ф. Скарыны, 20-годдзя літаратурнай дзейнасці Я. Купалы і Я. Коласа, 25-й гадавіны з дня смерці Ф. Багушэвіча. 9-10.4.1927 з лекцыямі па гісторыі беларускай літаратуры ў гімназіі выступіў [[В. Ластоўскі]]. Цесную сувязь падтрымлівалі з гімназіяй [[Я. Райніс]], Б. Брэжга, [[К. Езавітаў]].