Крыж Ефрасінні Полацкай: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (93.85.205.93) і адноўлена версія 1062264 Da voli
Радок 25:
 
== Апісанне ==
Шасціканцовы крыжзкрыж вышынёй 51,8 см, даўжыня верхняга перакрыжавання — 14 см, ніжняга — 21 см. Аснова выканана з [[кіпарыс]]а. Да яго пярэдняй і зваротнай паверхняў прымацавана 21 [[золата|залатая]], а да бакавых — 20 [[срэбра|сярэбраных]] пласцін. Крыж быў аздоблены [[Каштоўныя камяні|каштоўнымі камянямі]], [[арнамент]]ам; край пярэдняй боку крыжа апраўлены ніткай [[жэмчуг]]а<ref name="845 гадоў">[http://skorina-lib.iatp.by/docs/845.doc 845 гадоў Крыжу Ефрасінні Полацкай] // Цэнтральная бібліятэчная сістэма горада Полацка. — 2006, снежань. {{праверана|16|12|2010}}</ref>.
 
Пласціны пярэдняй боку ўяўляюць сабой іканапісную кампазіцыю — вялікі, або пашыраны [[дэісус]]. На верхніх канцах крыжа размешчаны паясныя выявы [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], [[Багародзіца|Маці Божай]] і [[Ян Хрысціцель|Іаана Прадцечы]], у цэнтры ніжняга перакрыжавання — чатыры [[евангелісты|евангеліста]]; на канцах — [[архангелы]] [[Архангел Гаўрыіл|Гаўрыіл]] і [[Архангел Міхаіл|Міхаіл]], у ніжняй частцы крыжа, пасля перакрыжавання — выявы святых [[Ефрасіння Александрыйская|Ефрасінні Александрыйскай]], [[Вера, Надзея, Любоў і іх маці Сафія|Сафіі]] і [[Георгій Пераможца|вялікапакутніка Георгія]] (заступнікі заказчыцы і яе бацькоў)<ref name="845 гадоў"/>.