Ліст да Абуховіча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Асноўны матыў твора — вострая крытыка смаленскага ваяводы, які не здолеў стрымаць аблогу [[Смаленск]]а, даць адпор, а прыняў рашэнне аб капітуляцыі. Галоўны герой — [[Піліп Абуховіч]] — пададзены як адмоўны персанаж. Ён паўстае як дробная і нікчэмная асоба, сквапны чалавек, здатны на агідны ўчынак. [[Сатыра]] пісьменніка ў дачыненні да П. Абуховіча дасягае апагею. На яго думку, П. Абуховіч — аматар весці пустыя размовы на соймах і з'ездах, яго больш цікавіць прыгожая вопратка, чым дзяржаўныя справы. Галоўная загана П. Абуховіча — няздатнасць да рыцарскіх справаў, бяздарнасць як кіраўніка, прадажнасць. Ён — нашчадак роду, які «вызначыўся» ганебнымі ўчынкамі: дзед атрымліваў хабар, калі быў «генералам» у Мазыры, а бацька, мазырскі суддзя, — «у каго больш браў — таго добра судзіў». Паводле меркавання аўтара, учынак П. Абуховіча — горшы за здраду [[Рыгор Осцік|Рыгора Осціка]], які вёў таемную ад урада перапіску з маскоўскім царом, за што быў жорстка пакараны ў Вільні.
 
Аўтар супрацыіастаўляе смаленскага ваяводу гетману [[ВінцэнтуВінцэнт Карвін-Гасеўскі|Вінцэнту Карвіну-Гасеўскаму]], які ніколі не выхваляўся на публіцы, а спакойна і адказна выконваў вайсковы абавязак, справамі даказваў свае вартасці як дзяржаўная асоба.
 
У крытыцы ваяводы аўтар «Ліста да Абуховіча» напачатку ўжывае лёгкія пакепліванні, накшталт: «Лепей, пане Піліпе, сядзець табе было ў Ліпе!» (Ліпа — родавы маёнтак Абуховічаў) або «Калі б датуль, ваша міласць, пісарам быў бы, дык чалавекам слыў бы!», а затым пераходзіць да адкрытых абразаў і здзекаў, змяшчаючы на старонках твора меркаванне «пра ўзнагароду за Смаленск». Маўляў, кароль і вялікі князь «за слаўныя справы» меў намер прызначыць яго ваяводам Кракава, ды вось толькі «ляхі дужа баяцца, каб твая міласць не прадаў яго венграм».