Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны''' (ЦБРГ) — каардынацыйны цэнтр беларускіх палі...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны''' (ЦБРГ) — каардынацыйны цэнтр беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый Гродзеншчыны ў [[1919]].
 
Створана па інідыятыве [[П. Аляксюк|П. Алексюка]] як цэнтральны прадстаўнічы орган Гродзеншчыны з мэтай склікання беларускага з'езда Віленшчыны і Гродзеншчыны. [[19.3]].1919 адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне ЦБРГ, у якім прынялі ўдзел: ад БПС-Д — [[А. Луцкевіч]] і [[Л. Заяц]], ад [[БПС-Р]] — [[А. Борык]], ад [[БПНС]] — [[П. Аляксюк]], ад Гродзенскай павятовай рады — С. Качынскі, А. Якубецкі, У. Курбскі, З. Качан, ад БНК — Я. Натусевіч, ад Гродзенскага камітэта бежанцаў — [[Т. Вернікоўскі]] і А. Фохт, ад Саюза настаўнікаў — Б. Квяцінскі, В. Краўцэвіч, Я. Антонаў, ад Саюза студэнтаў — У. Міцкевіч, ад Віленскай рады — [[К. Цярэшчанка]], ад Гродзенскай управы — У. Зяньковіч, С .Якавюк і Е. Казлоў. У прэзідыум ЦБРГ абраны А. Якубецкі, П. Аляксюк, А. Фохт, Б. Квяцінскі і У. Зяньковіч, кандыдатамі — [[С.  Якавюк]] і Я. Натусевіч. Пазней у склад прэзідыума кааптаваны прадстаўнікі сялянскай рады М. Маркевіч і Т. Вернікоўскі. Напачатку старшынёй ЦБРГ быў П. Аляксюк, з ліпеня 1919 Я. Антонаў, намеснікі старшыні — А. Якубецкі і Б. Квяцінскі. Выдавала газеты «Беларусь» і «Зорка», Паводле «Тымчасовага палажэння аб губернскіх камісарыятах» Рады Міністраў [[БНР]] прэзідыум ЦБРГ выконваў ролю прадстаўніка беларускага ўрада на Гродзеншчыне. 19.3.1919 П. Аляксюк згодна з пастановай Рады Міністраў прызначаны губернскім камісарам Гродзеншчыны. У пачатку мая 1919 прэзідыум ЦБРГ вырашыў паслаць дэлегацыю да польскага Генеральнага камісара Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель [[Е. Асмалоўскі|Е. Асмалоўскага]], у склад якой увайшлі П. Аляксюк, У. Зяньковіч і Т. Вернікоўскі. На сустрэчы з Асмалоўскім у [[Вільня|Вільні]] 10.5.1919 дэлегацыя звярнулася да яго з просьбай захаваць беларускае самакіраванне на Гродзеншчыне, пакуль не пачне дзейнічаць праграма [[Ю. Пілсудскі|Ю. Пілсудскага]] ад 22.4.1919, даць магчымасць паразумецца беларускім арганізацыям і вырашыць пытанне сацыяльнага забеспячэння насельніцтва. Перагаворы з польскімі ўладамі выклікалі пратэст арганізацый і ўстаноў Гродзеншчыны. Пасля [[Беларускі з'езд Віленшчыны і Гродзеншчыны|Беларускага з'езда Віленшчыны і Гродзеншчыны]] летам 1919 ЦБРГ фактычна спыніла сваю дзейнасць.
 
[[Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі]]