Розніца паміж версіямі "Уладзіслаў Галубок"

16 байтаў выдалена ,  9 гадоў таму
др
(Добры артыкул)
Першым было надрукавана апавяданне «На вяселле», падпісанае псеўданімам «Сымонка». Пазней пісьменнік не карыстаўся гэтым псеўданімам, спыніўшыся на ласкавым «Галубок». З гэтага часу імя маладога пісьменніка ўсё часцей і часцей з'яўлялася на старонках газет, часопісаў, альманахаў. Даследчыкі вылучаюць<ref name="Замкавец"/> у ранніх апавяданнях Галубка жывую народную мову, блізкія сялянству тэмы, спачуванне простаму люду, напрыклад у апавяданнях «[[:s:Абмылка вучонага|Абмылка вучонага]]», «Навальніца», у навелах «Мінуўшчына», «Гонар», «[[:s:Вясковыя астраномы|Вясковыя астраномы]]» і многіх іншых. У 1913 годзе ў Пецярбургу выйшла першая кніжка Уладзіслава Галубка «Апавяданні».
 
У літаратурна-мастацкім і навукова-папулярным часопісе краязнаўчага кірунку «[[Лучынка (1914)|Лучынка]]» друкаваліся не толькі нарысы і апавяданні У. Галубка (некаторыя пад крыптанімам Г-у-к), але і яго нарысы «Сляды старыны» пра старадаўнія замкі, прысвечаныя даследаванню гісторыі і культуры<ref>{{кніга
|аўтар = Конан У.
|частка = Лучынка