Розніца паміж версіямі "Уладзіслаў Галубок"

5 503 байты дададзена ,  9 гадоў таму
дапаўненне
(→‎Перыяд БДТ-3: дапаўненне)
(дапаўненне)
 
=== Дзейнасць Вандроўнага тэтра Галубка ===
[[Выява:Belarusian wandering theatre 1926.jpg|thumb|265px|Акцёрскі склад Беларускага вандроўнага тэатра, [[1926]] г.]]
У розныя часы тэатр меў такія назвы: «Трупа беларускіх артыстаў пад загадам Галубка» (Трупа Галубка), з [[1924]] — «Другая беларуская дзяржаўная трупа», з [[1926]] — «Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр»<ref name=marakou>[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19353 ГАЛУБОК Уладзіслаў] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}</ref>..
 
У 1920 годзе ў [[Горад Мінск|Мінску]] адчыніўся Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр, у склад якога ўвайшла значная частка акцёраў [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага Беларускага таварыства драмы і камедыі]]. Неўзабаве ўзнік яшчэ адзін тэатр — Вандроўны, які мусіў абслугоўваць правінцыю. Кіраваць ім выпала Уладзіславу Галубку.
Рэпертуар новага тэтра складаўся пераважна з п'ес Уладзіслава Галубка, які асабіста адказваў за іх пастаноўку, музычнае аздабленне і дэкарацыі, што пісаліся ім уласнаручна, нярэдка проста на сценах будынкаў, дзе даводзілася выступаць. Сярод п'ес іншых аўтараў можна адзначыць камедыю-жарт «[[Чорт і баба]]» [[Францішак Аляхновіч|Ф. Аляхновіча]] пастаўленая трупай у 1921 годзе<ref name=1a>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 3 т. Т. 1: Ад вытокаў — да пачатку XX стагоддзя|арыгінал = |спасылка = |адказны = Бел. ун-т культуры; Укл., рэд. тэкстаў, уступ. арт. і камент. А.В.Сабалеўскага|выданне = 2-е выд., пашыр. і ўдаклад.|месца = Мн.|выдавецтва = Беларуская навука|год = 1997|том = |старонкі = 366—367|старонак = 444|серыя = |isbn = 985-08-0064-X|тыраж = }}</ref>.
 
Спачатку трупа была невялікая: некалькі сяброў Галубка, яго жонка Ядвіга, іх сын, дочкі Багуся, Мілачка і Люся, для якіх пісаліся дзіцячыя ролі. З іншых выканаўцаў можна назваць такіх акцёраў пераважна маладога пакалення, як [[Андрэй Блажэвіч]] (Вангін) Б. Бусел (Райзман), [[Міхась Васілёк]] (Грынблат), Н. Клачко, І. Крыцкі, Л. Скжындзіеўская, Ю. Фляйто<ref name=en>{{Кніга|аўтар = А. В. Сабалеўскі|частка = Беларускі трэці дзяржаўны тэатр|загаловак = Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т.|арыгінал = |спасылка = |адказны = Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.|выданне = |месца = Мн.|выдавецтва = |год = 2002
|том = 1|старонкі = 140—143|старонак = 568|серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>. Працаваць акцёрамі актыўна ішлі і беларускія пісьменнікі — [[Міхась Чарот]], [[Васіль Сташэўскі]], [[Алесь Дудар]], [[Ілары Барашка]].
 
Першапачаткова калектыў працаваў пры [[Беларускі рабочы клуб|Беларускім рабочым клубе]] і іграў спэктаклі для гледачоў ускраін [[Горад Мінск|Мінска]]. Пазней выступаў таксама ў мінскіх клюбах імя Леніна, Луначарскага, Дзям'яна Беднага, «Камуна» і ў «Беларускай хатцы».
 
Распачаўшы працу ў сталіцы, Трупа беларускіх артыстаў выправілася ў падарожжы па Беларусі, такім чынам, стаўшы аб'язным тэатрам. Артысты не мелі ўласнага транспарту, таму часта на выпадковых павозках ці санях, а часта і пешшу пераходзілі паміж беларускімі мястэчкамі<ref name=main>{{артыкул|аўтар=Анатоль Сабалеўскі|загаловак=Тэатр Уладзіслава Галубка|арыгінал=|спасылка=|аўтар выдання=|выданне=Роднае слова|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=|год=2007|выпуск=|том=|нумар=5|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
У 1921 годзе тэатру нечакана пашанцавала: Наркамасвет вырашыў узяць трупу на дзяржаўнае ўтрыманне, абавязаўшы акцёраў абслугоўваць рабочыя клубы і навакольныя вёскі. Але неўзабаве тэатры сталі пераводзіць на гасразлік, і трупа была пазбаўлена датацыі.
У выніку мастацкае аздабленне для спектакляў рабілася літаральна з таго, што знаходзілася пад рукой. У рабоце тэатра актыўны удзел прымала публіка, яна дапамагала здабываць усё неабходнае для спектакля. Адны несці мэблю, другія, лаўкі, табурэты, лампы, ды іншыя рэчы. Самі акцёры рамантавалі сцэну, малявалі дэкарацыі, і г. д., бо рабочых для абслугоўвання тэатра трупа не мела.
 
{{Цытата|аўтар=Уладзіслаў Галубок. Год працы|З'яўляецца пытанне, як жа ставіліся спектаклі? А вось як: у дзень спектакля можна бачыць, як па вуліцах Менска цягнуцца артысты і артысткі, несучы на плячах у клуб належны к спектаклю рэквізіт, пазычаны у добрых суседзяў. НясуцьяныНясуць яны гэту паклажу і праклінаюць усё на свеце, а з другога боку праклінаюць артыстаў суседзі, каторым апрыкрала гэтая штодзённая пазычка.}}
 
Працаўнікі трупы сумяшчалі сваю акцёрскую працу з дзённай працай на фабрыцы ці ў школе, паколькі праца ў трупе не аплацвалася.
 
Разам са званнем народнага артыста Галубку быў прызначаны аклад «у памеры стаўкі адказнага палітработніка». Такім чынам, яго талент прыроўнівался да чыноўніцкай пасады<ref name="Замкавец"/>.
 
== Акцёрская дзейнасць ==
 
[[Выява:Halubok2.jpg|250px|thumb|left|Сцэна са спектаклю «Суд» (крайні справа — Уладзіслаў Галубок у ролі Авечкі)]]
 
Галубок быў яркім выканаўцам драматычных і характэрных роляў: Авечка («Суд»), Сурынта («Пан Сурынта»), Гусак («Дыктатура» {{нп3|Іван Кандратавіч Мікіценка|І. К. Мікіценка|ru|Микитенко, Иван Кондратьевич}}), Андрон («Мой сябра» {{нп3|Мікалай Фёдаравіч Пагодзін|М. Ф. Пагодзіна|ru|Погодин, Николай Фёдорович}}), Палкоўнік ("Ганка") і іншыя<ref name="БС"/>.
 
== Перыяд БДТ-3 ==
 
Паступова ад Галубка, як і ад іншых дзеячаў літаратуры і мастацтва, усё больш настойліва пачалі патрабаваць адлюстравання класавай барацьбы.
 
Папулярнасць тэатра шырылася вельмі інтэнсіўна, аднак у канцы 1920-х ідэалагічныя органы СССР пачалі звужаць кола яго дзейнасці, абвінавачваючы кіраўніцтва ў абмежаваным, нацыяналістычным рэпэртуары і нізкім, прымітыўным узроўні яго сцэнічнага ўвасаблення. У пачатку 1930-х гг. Уладзіслава Галубка адхілілі ад мастацкага кіраўніцтва тэатру. У канцы [[1931]] года яго мастацкім кіраўніком быў прызначаны [[Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў|Канстанцін Саннікаў]]<ref name=en/> За Галубком пакінулі адміністрацыйна-гаспадарчую працу і працу актора<ref name=main/>.
 
З гэтага часу ў тэатральным рэпэртуары пачалі пераважаць сучасныя савецкія творы, якія ставіліся на многіх тагачасных сцэнах. Большасць спектакляў былі заідэялагізаваная, галоўная ўвага звярталася на паказ энтузіязму савецкіх людзей і іх барацьбу са шпіёнамі, дыверсантамі і «ворагамі народа»<ref name=en/>.
 
{{Цытата|аўтар=З рэцэнзіі ў газеце «[[Літаратура і мастацтва (1932)|ЛіМ]]», 19 снежня 1933 года|Разбіваючы ушчэнт элементы аматарства, БДТ-3 павінен змагацца за бальшавістскае мастацтва}}
 
Галубок вымушаны рабіць усё, што ад яго патрабуюць, і ў 1933 г. яго БДТ-3 ставіць п'есу «Белая зброя». П'еса апавядае пра шкодніцкую дзейнасць «ворагаў народа» на адным з заводаў.
 
У [[1934]] годзе для павышэння кваліфікацыі калектыў быў накіраваны на 3-месячныя курсы ў [[Масква|Маскву]], дзе выкладалі сістэму Станіслаўскага, знаёмілі з дасягненнямі расійскага і замежнага тэатраў. Тэатр Галубка ж пачалі пераводзіць у іншы кірунак — побытавы рэалістычна-псіхалагічны, у рэчышчы якога працавала абсалютная большасць сцэнічных калектываў таго часу<ref name=main/>.
 
У 1935 г. з'яўляецца п'еса «Сяржант Дроб», па аповесці [[Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак|Эдуарда Самуйлёнка]] «Тэорыя Каленбрун», якая была пастаўлена ў [[Горад Гомель|Гомелі]] ў канцы таго ж года. У творы ідзе гаворка пра барацьбу замежнага рабочага класа супраць фашызму, пра сімпатыі да Савецкай краіны.
 
У 1935 г. шырока адзначаўся 15-гадовы юбілей тэатра Уладзіслава Галубка, многія акцёры атрымалі ганаровыя званні, Галубок быў узнагароджаны аўтамабілем і творчай камандзіроўкай у [[Горад Масква|Маскву]] і [[Горад Санкт-Пецярбург|Ленінград]].
 
== Акцёрская дзейнасць ==
 
[[Выява:Halubok2.jpg|250px|thumb|left|Сцэна са спектаклю «Суд» (крайні справа — Уладзіслаў Галубок у ролі Авечкі)]]
 
Галубок быў яркім выканаўцам драматычных і характэрных роляў: Авечка («Суд»), Сурынта («Пан Сурынта»), Гусак («Дыктатура» {{нп3|Іван Кандратавіч Мікіценка|І. К. Мікіценка|ru|Микитенко, Иван Кондратьевич}}), Андрон («Мой сябра» {{нп3|Мікалай Фёдаравіч Пагодзін|М. Ф. Пагодзіна|ru|Погодин, Николай Фёдорович}}), Палкоўнік ("«Ганка"») і іншыя<ref name="БС"/>.
 
== Рэпрэсіі ==