Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

3 454 байты дададзена ,  8 гадоў таму
др (r2.7.2) (робат дадаў: lez:Дуьньядин садлагьай дяве)
 
Саюзнікі атрымаўшы ўрок пад Вердэнам, распрацавалі новыя тыпы самалётаў, якія былі выкарыстаны ў небе над Сома. Іх дзейнасць дасягнула вялікіх поспехаў і вымусіла немцаў рэарганізаваць свае паветраныя сілы. З гэтага часу ў паветраных баях бралі ўдзел шмат самалётаў, а не па адной машыне, як гэта было раней.
 
Пасля перагрупіроўцы сіл, бітвы ў рэгіёне Сома працягваліся далей у ліпені і жніўні. Брытанцы дасягнулі значных поспехаў, нягледзечы на падтрымку нямецкага войска ізноў прыбылымі ваенаслужачымі. У жніўні саюзнікі змянілі тактыку атакуючых аддзелаў, выкарыстоўваючы адносна невялікія штурмавыя групы, аднак і яны не змаглі зламаць пазіцыі праціўніка. Вынікам праведзеных баёў стала ўмацаванне лініі фронту занятай брытанцамі, які лічылі неабходнай артылерыйскую падгатоўку і неабходнасць мець пазіцыі для будучых атак.
 
Астатняя фаза бітвы над Сома стала першым у гісторыі эпізодам калі былі ўжыты танкі. Саюзнікі правёўшы наступленне не дасягнулі значных вынікаў, танкі былі няздольныя змяніць сітуацыю, з-за сваёй малой колькасці і частых паломак на поле бітвы. Вырашальная бітва на Соме адбылася ў кастрычніку і пачатку лістапада. Як вынік невялікі зрух фронта і велізарным стратам з абодвух бакоў (саюзнікі страцілі 600 тысяч чалавек, немцы 460 000.).
 
Таксама, у жніўні 1916 года адбыліся значныя перамены ў Германскім вярхоўным камандванні, дзе пасля адстаўкі Фалькенхайна, кіраўніцтва прынялі прыбылыя з Усходняга фронту [[Пауль фон Гіндэнбург]] і [[Эрых Людэндорф]]. Два новых камандуючых пасля прыбыцця заявілі, што бітва пад Вердэнам і наступленне пад Сома значна знясілілі нямецкую армію на ўсіх накірунках фронту. Па гэтай прычыне, яны вырашылі застацца ў стратэгічнай абароне на захадзе, аднак кіраўніцтва саюзных дзяржаў планавала нанесці ўдар у іншым мейсцы.
 
Падчас бітвы над Сома і падчас зімы немцы пачалі будаўніцтва новых абарончых пазіцый, па-за асноўнай лініяй фронту, абарончая лінія атрымала назву Лінія Гіндэнбурга. Будаўніцтва лініі мела цэль скарачэнне нямецкага фронта і выдзяленя пэўнай колькасці салдатаў для новых заданняў. Фартыфікацыі цягнуліся ад Араса да Сен-Кантэн. Брытанскія лётчыкі-разведчыкі даведаліся аб будаўніцтве лініі ў лістападзе 1916 года.
 
=== [[1916]] ===