Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

2 836 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
 
3 мая знясіленная 2-я французская дэвізія (пераважна складалася з ветэранаў Вердэна) адказалася выконваць прыказ. Афіцэры не ведалі, як пакараць салдатаў за непаслушэнства, каб не зрабіць якіх-небудзь наступстваў. У хуткім часе бун французскай арміі перакінуўся яшчэ на 54 дэвізіі. з якіх дэзерціравала некалькі тысяч чалавек. Замест кар французскае кіраўніцтва заклікала бунтаўнікоў выканаць абавязак перад айчынай, што дало свой плён. Людзі вярнуліся ў акопы, аднак удзельнічаць у атацы адмовіліся. Ад гэтага часу, цэлы год, французы знаходзіліся ў абароне, а ўвесь цяжар атак лёг на брытанцаў і іх каланіяльныя войскі.
 
Зімою 1917 года немцы пачалі выкарыстоўваць новую тактыку паветранага бою (паветраная школа была адкрыта ў [[Валанс'ен]]). Вынік велізарныя страты сярод машын саюзнікаў, у прыватнасці брытанскіх, машыны якіх састарэлі, а пілоты былі дрэнна падгатоўлены. Немцы выходзілі пераможцамі ў большасці сутыкненняў. Падчас нападу на Аррас, саюзнікі страцілі 316 машын, у параўнанні з 114 нямецкімі.
7 ліпеня брытанцы зладзілі чарговы наступ на ўзвышшах Месайнс, на поўдні ад Іпра. З 1915 года брытанскія інжынеры ажыццяўлялі падкоп траншэй і тунэляў пад умацаваннямі праціўніка. Пасля земляных прац было заложана 455 тон выбуховых рэчываў і ў ходзе чатырохдзённага артылерыйскага абстрэлу большасць выбухоўкі спрацавала, у выніку моцнага выбуху загінула 10 тысяч нямецкіх салдат. Нягледзячы на паўторны артылерыйскі абстрэл, наступленню не атрымалася выцесніць імператарскія войскі з іх лініі. Наступ стаў у тупіку з-за бруднай мясцовасці (што замінала транспарту) і ў сувязі з вялікімі стратамі.
 
11 ліпеня [[1917]] года немцы ўжылі новы спосаб газавай атакі, а менавіта, кантэйнеры хімічных рэчываў. Сітуацыя вымусіла немцаў вынаходзіць больш шкодныя газы, для гэтага вельмі добра падыходзіў [[гарчычны газ]], які ўжо ў невялікіх дозах выклікаў сур'ёзныя пашкоджанні ў выглядзе апёкаў. Акрамя таго, новы газ быў здольны захоўвацца на адным месцы на працягу некалькіх дзён, што больш дэмаралізавала салдатаў суперніка. Новы газ разам з фасгенам былі скарыстаны ў вялікіх маштабах з абодвух бакоў, саюзнікі таксама пачалі павялічваць вытворчасць газу для хімічнай вайны.
 
=== [[1917]] ===