Імантс Кокарс: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Імантс Кокарс''' (лат.: Imants Kokars; 16 жніўня 1921, Гулбэнэ - 24 лістапада 2011) — латвійск...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:59, 6 мая 2012

Імантс Кокарс (лат.: Imants Kokars; 16 жніўня 1921, Гулбэнэ - 24 лістапада 2011) — латвійскі харавы дырыжор, педагог. Народны артыст СССР (1986), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979). Кіраўнік і заснавальнік хору Ave Sol. Брат Гіда Кокарса.

Біяграфія

Імантс Кокарс нарадзіўся 16 жніўня 1921, у горадзе Гулбэнэ, Латвія. Скончыў Рыжскі педагагічны інстытут у 1957 годзе.

З 1955 па 1990 год кіраваў хорам «Дзіедоніс». У 1969 годзе арганізаваў Рыжскі камерны хор «Ave Sol». Пачынаючы з 1965 года з'яўляецца нязменным удзельнікам і галоўным дырыжорам зводнага хору на пеўчых святах у Латвіі. Прафесар і рэктар Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Я. Вітола (у 1977-1991 гг).

У 1969 годзе Імантс Кокарс зняўся ў мастацкім фільме «Хлапчукі вострава ліваў» (рэжысёры Эрык Лацыс і Яніс Стрэйч). У 1978 годзе рэжысёр Юрыс Подніекс зняў дакументальны фільм «Браты Кокарс». Імантс Кокарс памёр 24 лістапада 2011 ва ўзросце 90 гадоў.

Прызнанне і ўзнагароды

  • Народны артыст Латвійскай ССР (1975)
  • Дзяржаўная прэмія Латвійскай ССР (1974)
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1979)
  • Народны артыст СССР (1986)
  • Ордэн Трох зорак
  • Крыж Прызнання