Карла Буанапартэ: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Карла Марыя Буанапартэ''' (Carlo Maria Bonaparte; 1746-1785) — правансальскі дваранін, адвакат і па...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:39, 7 мая 2012

Карла Марыя Буанапартэ (Carlo Maria Bonaparte; 1746-1785) — правансальскі дваранін, адвакат і палітык, бацька Напалеона Банапарта.

Нарадзіўся ў Аяча. Малодшы з трох дзяцей юрыста Джузэпэ Буанапартэ. Карла першапачаткова пайшоў па слядах свайго бацькі, атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Пізанскім універсітэце. Калі Карла было 17 гадоў, сваякі зладзілі яго шлюб з 14-гадовай Летыцыяй Рамаліна.

У 1764 г. служыў памочнікам рэвалюцыйнага лідара Паскаль Паалі, які пасылаў яго з дыпламатычнымі даручэннямі ў Парыж (да Людовіка XVI) і ў Рым (для перамоваў з папам Кліментам XIII). Ён жыў на шырокую нагу і быў гарачым гульцом. Памёр падчас паездкі на вады ў Манпелье, пакінуўшы сям'ю без сродкаў да існавання.