Камчатка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Камчатка''' — [[паўвостраў]] ў паўночна-ўсходняй частцы мацерыка [[Еўразія]] на тэрыторыі [[Расія|Расіі]]. Абмываецца з захаду [[Ахоцкае мора|Ахоцкім морам]], з усходу - [[Берынгава мора|Берынгавым морам]] і [[Ціхі акіян|Ціхім акіянам]].
 
== Геаграфічнае становішча ==
Абмываецца на захадзе [[Ахоцкае мора|Ахоцкім морам]], на ўсходзе — Ціхім акіянам і [[Берынгава мора|Берынгавым морам]]. Плошча 370 тыс. км². Паўвостраў выцягнуты з паўночна-усходу на паўднёвы-захад на 1200 км. Злучаецца з мацерыком вузкім (да 93 км) перашыйкам - Парапольскім долам. Найбольшая шырыня (да 440 км) - на шыраце мыса Краноцкага.
 
Агульная плошча паўвострава - 472,3 тыс. км².
 
Усходні бераг моцна парэзаны, утварае залівы (Краноцкі, Камчацкі, Азярной, Карагінскі, Корфа) і бухты (Авачынская, Карага, Асора і інш.). Далёка ў мора выступаюць скалістыя паўастравы — Шыпунскі, Краноцкі, Камчацкі, Азярной. Заходні бераг парэзаны слаба.
 
== Прырода ==
У сярэдняй частцы Камчатку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад перасякаюць хрыбты Сярэдзінны (вышыня 3621 м, вулкан Ічынская Сопка) і Усходні (выш. да 2485 м). Паміж імі Цэнтральнакамчацкая нізіна. На захадзе размяшчаецца Заходне-Камчацкая нізіна, на ўсходзе — платопадобнае ўзвышша з конусамі патухлых і дзеючых [[вулкан]]аў. Усяго на Камчатцы больш за 160 вулканаў, з якіх дэейнічае 28 (найвышэйшы [[Ключаўская Сопка]]). Ёсць шмат [[гейзер]]аў і мінеральных крыніц. Камчатка складзена пераважна з верхнемезазойскіх і кайназойскіх асадкавых і эфузіўных адкладаў. Карысныя выкапні: [[пемза]], [[слюда]], [[сера]], [[вугаль]], будаўнічыя матэрыялы, ртуць, нафта.
 
Клімат марскі мусонны на ўзбярэжжы, унутры кантынентальны. Сярэдняя тэмпературара жніўня 12°С, лютага -13°С. Ападкаў 600—1000 мм за год. Сучаснае зледзяненне (плошча 874 км²), больш за 400 ледавікоў. Найбуйнейшыя рэкі: [[рака Камчатка|Камчатка]], Авача, Вялікая і інш., паўнаводныя. Шмат азёр у кратэрах (Хангар і інш.) і кальдэрах (Краноцкае, Курыльскае і інш.).
 
На поўначы Камчаткі распаўсюджана мохавая [[тундра]]. У цэнтральнай частцы паўвострава і на ўсходзе — [[тайга]] (даурская лістоўніца, саянская елка, піхта і інш.). На ўзвышшах зараснікі [[бяроза каменная|каменнай бярозы]], на схілах гор кедравы сланік. У паніжэннях высакатраўе. На захадзе шмат балот. Прамысловыя звяры: [[собаль]], [[ліс]], [[выдра]].
 
Вядзецца лоўля ціхаакіянскага селядца, кеты, гарбушы, камчацкага краба. Развіваецца геатэрмальная энергетыка.
 
На Камчатцы створаны Краноцкі біясферны запаведнік.
 
== Гісторыя ==
У 1737—41 п-аў Камчатка даследаваў [[Сцяпан Крашаніннікаў]]. На аснове сабраных матэрыялаў напісаў навуковую працу па геаграфіі, гісторыі, мовах і быце народаў Камчаткі («Апісанне зямлі Камчаткі»).
 
== Насельніцтва ==
== Гл. таксама ==
Найбольшы горад [[Петрапаўлаўск-Камчацкі]]. Карэнныя народы: [[іцельмены]], [[камчадалы]], [[каракі]], [[эвены]].
 
== Літаратура ==
* [[Рака Камчатка]]
* Камчатка // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.
* [[Іцельмены]]
* Семенов В. В краю горячих источнихов. Петропавловск-Камчатский, 1988.
 
== Гл. таксама ==
*
 
[[Катэгорыя:Паўвостравы Расіі]]