Бобслей: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Бабслей''' (ад {{lang-en|bobsleigh}}) — зімовы алімпійскі від спорту, які ўяўляе сабой хуткасны спуск з гор па адмыслова абсталяваных лядовых трасах на кіруемых санях — бабах.
 
Радзімай бобслея з'яўляецца [[Швейцарыя]]. Тут у [[1888]] годзе англійскаяанглійскі турыст Уілсан Сміт злучыў паміж сабой двое саней з дошкай і выкарыстоўваў іх для падарожжа з [[Санкт-Морыц]]а ў размешчаную некалькі ніжэй Чэлерыну. Там жа, у Санкт-Морыцы, у канцы XIX ст. быў арганізаваны і першы ў свеце бабслейный спартыўны клуб, дзе былі распрацаваны асноўныя правілы спаборніцтваў у гэтым відзе спорту, прычым экіпаж санак тады складаўся з пяці чалавек - трох мужчын і дзвюх жанчын. У далейшым колькасць членаў экіпажа бабслейных санак змянялася - два, чатыры, пяць, а часам і восем чалавек.
 
Бабслей атрымаў распаўсюджванне ў шэрагу краін Еўропы, дзе сталі праводзіцца спаборніцтвы, а затым і нацыянальныя чэмпіянаты па гэтым відзе спорту. У [[Аўстрыя|Аўстрыі]] яны праводзяцца з 1908 года, а ў Германіі - з 1910 года.