Бруна фон Кверфурт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: fi:Bruno von Querfurt
Радок 4:
== Раннія гады ==
{{Змест злева}}
Сын Бруна Старэйшага, графа кверфурцкага, і Іды, нашчадак саксонскага арыстакратычнага роду, які быў ў сваяцтве з імператарскім домам. Апроч Бруна ў сям'і было яшчэ трое сыноў — Гебхард, Дзітрых і Вільгельм. Выхоўваўся ў школе пры кляштары св. Яна ў [[Горад Магдэбург|МагдэбурзеМагдэбургу]], школа знаходзілася ў кіраванні магдэбурскага архібіскупства і вядомая вучобай там у розныя часы шмат каго з славянскіх біскупаў і місіянераў, вучыўся там і вядомы прапаведнік [[Адальберт-Войцех]]. У [[995]] г. Бруна атрымаў сан каноніка, троху пазней быў прадстаўлены да двара імператара [[Атон ІІІ|Атона ІІІ]] і ў [[997]] г. стаў яго капеланам.
 
У [[998]] г. з імператарам прыехаў у [[Горад Рым|Рым]]. У [[Італія|Італіі]] даведаўся аб пакутніцкай смерці ў [[Старажытная Прусія|Прусіі]] Адальберта-Войцеха і пад уражаннем пакінуў двор, пайшоўшы ў кляштар [[бенедыктынцы|бенедыктынцаў]] на [[Авенцін]]е дзе прыняў імя Баніфацый. У [[1001]] г. у Монтэ-Касіна пазнаёміўся з пустэльнікам [[Рамуальд]]ам, заснавальнікам [[Ордэн камедулаў|Ордэна камедулаў]] і уступіў у яго брацтва. Некаторы час Бруна жыў у кляштары Рамуальда ў [[Горад Перэя|Перэі]] каля [[Горад Равена|Равены]] дзе і прыняў пострыг. Рамуальдам, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў радыкальнага манаска-аскетычнага руху таго часу, меў кантакты з кар. польскім [[Баляслаў І Храбры|Баляславам І Храбрым]], рамуальдава брацтва прымала удзел у місіях у [[Польшча|Польшчу]] для хрысціянізацыі [[Славяне|славянаў]]. Верагодна, менавіта ў рамуальдавым манастыры, пад уражаннем аповедаў місіянераў у Бруна з'явілася ідэя ''паўночнай місіі''. У адну з такіх місій разам з Бенедыктам і Янам ён і адправіўся.