Прастора: Розніца паміж версіямі

старонка неадназначнасці ў праекце Вікімедыя
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Norman (размовы | уклад)
Новая старонка: '''Прасто́ра''' — адно з фундаментальных паняццяў філасофіі, а таксама [[матэматы...
(Няма розніцы)

Версія ад 19:04, 4 студзеня 2008

Прасто́ра — адно з фундаментальных паняццяў філасофіі, а таксама матэматыкі і фізікі. Прастора - гэта тое, дзе знаходзяцца ўсе аб'екты матэрыяльнага свету. Прастора і матэрыя цесна звязаныя: па-за прастораю матэрыя існаваць не можа, і наадварот, усё, што знаходзіцца ў прасторы, ёсць матэрыяю. Такім чынам, прастору можна ўявіць сабе як універсальнае месціва, уяўную «скрыню», што змяшчае ў сабе ўсю матэрыю, увесь Сусвет.

Класічная фізіка надзяляе прастору наступнымі характарыстыкамі:

  • трохмернасць - прастора мае тры вымярэнні; палажэнне абъекта ў кожным з іх можна вызначыць адным лікам (каардынатаю)
  • непарыўнасць - між любымі дзвюма кропкамі прасторы існуе бясконцае мноства іншых кропак. Інакш кажучы, у прасторы не існуе якой-небудзь фіксаванай мінімальнай адлегласці між кропкамі. З гэтага вынікае, што каардынаты кропак прасторы з'яўляюцца сапраўднымі лікамі
  • аднароднасць - усе кропкі прасторы аднолькавыя, прастора не мае цэнтру (ці цэнтраў). З гэтага вынікае, што палажэнне аб'екта ў прасторы можна вымерыць толькі адносна іншага аб'екта
  • ізатропнасць - усе напрамкі прасторы аднолькавыя, у прасторы не мае "абсалютнай вертыкалі" ці "гарызанталі"

З апошніх двух характарыстык вынікае бясконцасць прасторы па ўсіх вымярэннях.

Такое ўяўленне аб прасторы адпавядае паняццю трохмернай еўклідавай прасторы і таму прастора ў класічнай фізіцы апісваецца паняццямі еўклідавай геаметрыі.