Калмыкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
 
==Гісторыя==
Айраты, продкі сучасных калмыкаў, да XII-XIII ст. насялялі тэрыторыі блізпаблізу [[возера Байкал]], пазней адкачавалі ў Заходнюю [[Манголія|Манголію]] і суседнія землі [[Алтай|Алтая]] і [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]], дзе ў XIV - XVII стст. стварылі [[Джунгарскае ханства]]. У пач.пачатку XVII ст. частка айратаў на чале тайшы Хо Орлюка па невядомых прычынах пакінула качэўі і рушыла на захад. У 1607 г. яны прынялі шэрць (прысягу) [[Васіль Шуйскі|Васілю Шуйскаму]]. У 1608 г. расійскія ўлады вылучылі для іх качэўі ўздоўж рэк [[Іртыш]], [[Рака Ішым|Ішым]] і [[Табол]]. Аднак супярэчанні з адміністрацыяй і сутыкненні з сібірскімі [[Татары|татарамі]] хутка прывялі да парушэння прысягі. Калмыкі рушылі ў бок [[Рака Волга|Волгі]]. Канчатковы мір паміж расійскімі ўладамі і калмыкамі быў заключаны ў 1657 г., калі ўсе калмыцкія тайшы прынялі новую шэрць. Дагавор прадугледжваў "вечнае падданства і паслушэнства" рускаму цару і абавязак несці ваенную службу на карысць Расіі.
 
Тэрыторыі качэўяў калмыкаў не аднаразова мяняліся. У найбольш спрыяльныя перыяды XVII - XVIII стст. яны кантралявалі стэпы ад [[Каўказ|Каўказу]] на поўдні да [[Горад Самара|Самары]] на поўначы, адкуль яны выціскнулі [[Нагайцы|нагайцаў]]. У 1750-ыя гг. да расійскіх калмыкаў далучыліся новыя перасяленцы з [[Джунгарыя|Джунгарыі]].
 
У 1664 г. расійскія ўлады афіцыйна прызналі [[Калмыцкае ханства]], якое дасягнула росквіту пры хане Аюке (1642 - 1724 гг.). Калмыкі прымалі ўдзел амаль ва ўсіх войнах, якія вяла Расія ў якасці саюзнай [[Кавалерыя|кавалерыі]] ці нерэгулярных ваенных фарміраванняў, у тым ліку на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Аюка і іншыя ханы самастойна заключалі дамовы з [[Асманская імперыя|Портай]], уваходзілі ў ваенныя сутыкненні з суседнімі народамі, у тым ліку з [[Рускія|рускімі]] і [[Украінцы|ўкраінцамі]]. У 1771 г. [[Кацярына II]] скасавала Калмыцкае ханства, што прывяло да масавага зыходу калмыкаў на чале хана Ўбашы на землі, падначаленыя [[Кітай|Кітаю]]. Згодна паданню, у [[Расійская імперыя|Расіі]] засталіся толькі калмыкі, якія качавалі на правым беразе [[Рака Волга|Волгі]] і не здолелі далучыцца да астатніх у выніку вясновай паводкі.
 
У 1800 г. [[Павел I, імператар расійскі|Павел I]] узнавіў Калмыцкае ханства на чале намесніка, але ў 1803 г. яно зноў было скасавана [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандрам I]]. Калмыцкія качэўі былі далучаны да Астраханскай губерніі. Калмыкі працягвалі службу ў рускай арміі. У 1812 г. прымалі ўдзел у парадзе пераможцаў у [[Парыж|Парыжы]]. З друг. пал. XIX ст. частка калмыкаў спыніла качавы лад жыцця, наймалася на працу на нафтапромыслы ці займалася ловам рыбы, садаўніцтвам і агародніцтвам. У 1892 г. было адменена [[прыгоннае права]].