Тувалу (астравы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 47:
 
==Прырода і геаграфія ==
Усе [[востраў|астравы]] і [[атол|атолы]] Тувалу маюць [[Каралавыя паліпы|каралавае]] паходжанне, таму яны вельмі нізкія, схільныя да воднай і ветранай эрозіі. Найвышэйшая кропка дасягае ўсяго 4,6 м і знаходзіцца на [[Востраў Ніўлакіта| востраве Ніўлакіта]],
 
Атолы і некаторыя астравы маюць унутраныя [[лагуна|лагуны]]. Калі плошча сушы ўсяго 26 км, то разам з лагунамі яны складаюць 494 км.
 
Сталых вадацёкаў няма.
 
Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя колькасць ападкаў - 3000 мм у год. Аднак большасць даджоў прыходзіцца на поўдзень. Акрамя таго, вылучаецца засушлівы сезон ''Tau-o-lalo'' з [[май|мая]] па [[кастрычнік]].
 
Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад 26 да 32° C.
 
Астравы знаходзяцца ў зоне ўздзеяння [[Трапічны цыклон|трапічных цыклонаў]], якія часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры.
 
[[Флора]] прадстаўлены панданусам, травамі, рознымі свойскімі раслінамі. Асаблівае месца сярод іх займае [[какосавая пальма]].
 
Наземная [[фаўна]] надзвычай бедная - [[пацукі]], [[кажаны]], [[крабы]]. Акрамя таго, на астравах гняздуюцца марскія [[птушкі]].
 
==Спасылкі==