Курт Кофка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Курт Кофка''' (ням. Kurt Koffka; 18 сакавіка 1886, Берлін - 22 лістапада 1941, Нортхемптан) —...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:25, 12 мая 2012

Курт Кофка (ням. Kurt Koffka; 18 сакавіка 1886, Берлін - 22 лістапада 1941, Нортхемптан) — нямецка-амерыканскі псіхолаг. Разам з Максам Вертхеймерам і Вольфгангам Кёлерам лічыцца адным з заснавальнікаў гештальтпсіхалогіі.

Навучаўся ў Берлінскім універсітэце ў Карла Штумпфа, у 1909 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі. Таксама на працягу 1 года навучаўся ў Эдынгбургскім універсітэце ў Шатландыі. Пасля заканчэння навучання працаваў ва Франкфурцкім універсітэце, у 1911 годзе стаў прыват-дацэнтам ў універсітэце горада Гісена, дзе разам з Кёлерам ўдзельнічаў у эксперыментах Вертхеймера, прысвечаных вывучэнню ўспрымання руху. У 1918 годзе - прафесар універсітэта, прапрацаваў у ім да 1924 года.

З 1924 гады наведваў розныя амерыканскія ўніверсітэты, быў прафесарам Корнелскага, Чыкагскага і Вісконсінскага ўніверсітэтаў. У 1927 годзе заняў пасаду прафесара каледжа Сміта ў Нортхемптан. З 1939 года - прафесар Оксфардскага ўніверсітэта.

Разам з Вертхеймерам і Кёлерам ў 1921 годзе заснаваў часопіс «Psychologische Forschung» (Псіхалагічнае даследаванне).

У працы "Асновы псіхічнага развіцця" (1921) ужыў метады гештальтпсіхалогіі для даследавання псіхічнага развіцця дзіцяці. Галоўная праца Кофкі - «Прынцыпы гештальтпсіхалогіі» (1935).