Тувалу (народ): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
Асноўныя традыцыйныя заняткі - трапічнае земляробства і лоў [[рыбы]]. Паколькі астравы маюць каралавае паходжанне, то глебы тут не вельмі ўрадлівыя, адчуваецца недахоп вады. Але тувалу прызвычаіліся саджаць клубняплоды ў ямінах, блізкіх да ўзроўню грунтовых вод. Асабліва важную ролю ў сельскай гаспадарцы адыгрывае трапічная расліна тара і яе буйная разнавіднасць ''пулаку''. Каля вёсак і агародаў саджаюць [[банан]]ы і [[хлебнае дрэва]]. [[Какосавая пальма]] лічыцца галоўнай карміцелькай. Яе вырошчваюць паўсюдна, у тым ліку на малых бязлюдных астравах.
 
Тувалу - выдатныя рыбаловы, адрозніваюць некалькі дзесяткаў відаў рыб, што насяляюць навакольны [[акіян]] і мясцовыя [[лагуна|лагуны]]. Рыбу ловяць з дапамогай сетак, вудаў і падхватнікамі, б'юць астрогай, ужываюць плеценыя пасткі, загародкі, ловяць ноччууначы пры святле паходняў і г. д.
 
Жывёлагадоўля мае дапаможнае значэнне. Разводзяць [[Японія|свінняў]], [[Японія|сабак]], [[Курыца|курэй]], але іх мяса не з'яўляецца паўседзённай ежай.