Ян Коцера: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ян Коцера''' (чэш. Jan Kotěra, 18 снежня 1871, Брно - 17 красавіка 1923, Прага) — чэшскі ар...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:45, 12 мая 2012

Ян Коцера (чэш. Jan Kotěra, 18 снежня 1871, Брно - 17 красавіка 1923, Прага) — чэшскі архітэктар, дызайнер і графік. Адзін з папярэднікаў сучаснай чэшскай архітэктуры.

Жыццё і творчасць

Архітэктурную адукацыю атрымаў у Акадэміі прыгожых мастацтваў, у Вене, у прафесара Ота Вагнера. У пачатковы перыяд сваёй творчасці знаходзіўся пад уплывам стылю Венскага сэцэсіёна. Пазней, пасля знаёмства з працамі Фрэнка Лойда Райта паступова пераходзіць да формаў функцыяналізму. Адначасова ўключае ў свае працы чэшскія нацыянальныя элементы, у выніку атрымліваецца сімбіёз мадэрнісцкага і нацыянальнага ў яго архітэктуры. Аказаў уплыў на развіццё чэшскай архітэктуры не толькі створанымі ім будынкамі, але і як выкладчык. Адным з найбольш вядомых вучняў Яна Коцера быў Іозеф Гочар. Я.Котера быў прафесарам пражскай Акадэміі мастацтваў і заснавальнікам ў ёй класа архітэктуры.

Выбраныя працы

  • Перабудова і пашырэнне палаца Чырвоны Градэк (1894-1896)
  • Дом Петэрка, Прага (1899-1900)
  • Народны дом у Просцееве (1905-07)
  • Дом Лайхтэра, Прага (1908/09)
  • Усходне-чэшскі музей, Градзец-Кралове (1909-12)
  • Моцартэўм, Прага (1911-13)
  • Юрыдычны факультэт Карлавага ўніверсітэта, Прага (1907-31)