Віктар Казько: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства 178.123.231.196 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства WikitanvirBot
Радок 49:
Погляд дарослага — больш аб'ектывізаваны, карэктуючы; яму перадаюцца функцыі канцэптуалізацыі і абагульнення. Разам з тым, дарослы персанаж можа адчуць сябе бездапаможным, непрыкаяным, ледзьве яго «я» судакранаецца з «я» дзіцяці, што строга і запытальна глядзіць з мінулага.
 
Вопыт ваеннага дзяцінства, які пачаў рэалізоўвацца ў першых творах В. Казько, у найбольш дасканалай форме ўвасобіўся ў яго этапным творы — першай беларускамоўнай аповесці «[[Суд_у_Слабадзе|Суд у Слабадзе]]» (1978). Твор быў адразу заўважаны і адзначаны крытыкамі, перадусім — Янкам Брылём, які даў яму высокую ацэнку ў рэцэнзіі «Ён строгі да праўды».
 
Крытык Наталля Ігрунова вызначае сюжэтны лейтматыў твора як «вяртанне» — вяртанне не толькі ў дзяцінства, але і "дамоў, на радзіму: «Я прыехаў, каб стаць сваім…» Матыў вяртання мае паралель у біяграфіі самога аўтара: у сібірскі перыяд жыцця ён працаваў у геолагаразведцы, на шахце, у журналістыцы (у газетах «Комсомолец Кузбасса», «Красная Шорня»), завочна скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Вярнуўшыся на Беларусь у 1971 г., зноў працаваў у журналістыцы (у газетах «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», часопісе «Неман»), сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм».