Чырвоная змена: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Беларускія перыядычныя выданні 1900-1950 → Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945 using AWB (7794)
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''«Чырвоная змена»'''<ref>[http://www.zviazda.by/ru/pril/index.php?id=30]</ref> — беларуская маладзёжная [[газета]]. У 1921-20021921—2002 гадах з'яўлялася самастойным выданнем. З 2002 года дадатак да газеты [[Звязда (1917)|«Звязда»]].
 
== Гісторыя ==
Першы нумар газеты выйшаў (на рускай мове) 21 красавіка 1921 года ў дні работы ІІ з'езда камсамола Беларусі. Перадавы артыкул абвяшчаў: «Сёння выходзіць першы нумар газеты рабоча-сялянскай моладзі „Красная смена“. Нягледзячы на ўсе неспрыяльныя ўмовы, у якіх знаходзіцца Савецкая рэспубліка, нягледзячы на цяжкае гаспадарчае становішча, моладзь Беларусі мае свой орган». Да 1925 года выходзіла на рускай мове пад назвай «Красная смена». У 1925-19261925—1926 гадах - — на беларускай і рускай мовах. У 1920-30-х гадах газета распавядала аб маладзёжных будоўлях падчас сацыялістычнага станаўлення грамадства.
У гады Вялікай Айчыннай вайны «Чырвоная змена» (са студзеня 1943 года) выходзіла ў глыбокім падполлі на базе партызанскай брыгады на востраве [[Зыслаў востраў|Зыслаў]] у Любанскім раёне Мінскай вобласці, расказваючы аб барацьбе беларускага народа з фашысцкімі акупантамі. Рэдагаваў газету былы выпускнік мінскага Камуністычнага інстытута журналістыкі (КІЖ) Міхаіл Барашкаў, выхадам газеты кіравала рэдакцыйная калегія, у якую ўваходзілі сакратары ЦК ЛКСМБ [[Міхаіл Зімянін]], [[Кірыл Мазураў]], сакратары Палескага, Мінскага і Магілёўскага падпольных абкамаў камсамола М. Пінязік, Я. Канаплін, П. Валожын. У сакавіку 1944 года «Чырвоная змена» пачала выходзіць у вызваленым Гомелі. Рэдактарам яе замест загінуўшага ў час блакады М. Барашкава стаў таксама прафесійны журналіст [[Іван Матыль]].
 
Касцяк рэдакцыйнага калектыву ў першыя пасляваенныя гады склалі прафесійныя газетчыкі, былыя партызаны, франтавікі-пісьменнікі [[Мікола Аўрамчык]], [[Алесь Астапенка]], [[Мікола Гамолка]], [[Алесь Асіпенка]], [[Хведар Бачыла]] і іншыя. Пры газеце працавала літаратурнае аб'яднанне, у розныя гады яго членамі былі [[Генадзь Бураўкін]], [[Рыгор Барадулін]], [[Анатоль Вярцінскі]], [[Сяргей Іванавіч Законнікаў|Сяргей Законнікаў]], [[Васіль Зуёнак]], [[Юрась Свірка]], [[Уладзімір Паўлаў]], [[Іван Пташнікаў]], [[Барыс Сачанка]], [[Іван Чыгрынаў]]. Тут адбылося адкрыццё таленту і [[Яўгенія Янішчыц|Яўгеніі Янішчыц]]. З «Чырвонай зменай» ахвотна супрацоўнічаў [[Уладзімір Караткевіч]], тут апублікаваны многія яго вершаваныя творы і эсэ: «Сплятайце рукі», «У тую ноч», «Як стажары ў небе заззялі», «Твой зорны шлях». На старонках газеты была апублікавана і аповесць [[Васіль Быкаў|Васіля Быкава]] «Жураўліны крык».
 
У красавіку 1971 года «за мабілізацыю моладзі на выкананне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва» «Чырвоная змена» ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга.
 
== Сучаснасць ==
З красавіка 2002 выходзіць як штотыднёвы, пятнічны, дадатак да газеты [[Звязда (1917)|«Звязда»]]. Заснавальнікамі сёння з'яўляюцца газета [[Звязда (1917)|«Звязда»]]<ref>[http://www.zviazda.by]</ref> і Грамадскае аб'яднанне «[[Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі|Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі]]»<ref>[http://www.brsm.by]</ref> (рэгістрацыйны №  12).
 
Галоўным героем на яе старонках застаецца моладзь, практычная дзейнасць маладзёжных арганізацый. У газеце змяшчаюцца інтэрв'ю з маладзёжнымі лідарамі вучэбных устаноў і працоўных калектываў. На працягу гады на старонках выдання публікуюцца матэрыялы з аўдыторый вядучых вучэбных устаноў краіны, расказы аб навучальным працэсе, аб падрыхтоўцы да тэставання, выніках ўступных іспытаў, аб дасягненнях беларускіх студэнтаў на міжнародных алімпіядах і конкурсах, ідзе размова аб вакансіях на рынку працы, аб правах выпускнікоў школ і ВНУ на працаўладкаванне, аб сацыяльнай падтрымцы маладых сем'яў.
 
== Галоўныя рэдактары ==
* [[Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч|Алесь Карлюкевіч]] (1998-20021998—2002)
 
{{зноскі}}