Кола: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др выява
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
== Выкарыстанне ==
[[File:SpinnrockNyproduktion.jpg|thumb|[[Калаўрот]]]]
Паводле роду дзеяння ў машынах і прыладах колы падзяляюцца на перадатачныя, прызначаныя для перадачы намаганняў ([[зубчастае кола]], [[шкіў]]), антыфрыкцыйныя — памяншаюць трэнне паміж целамі, што рухаюцца ([[блок]]і, накіравальныя ролікі), транспартныя — ператвараюць вярчальны рух, што ствараецца рухавіком, у паступальны рух машыны.
 
Колы шырока выкарыстоўваецца ў розных галінах [[Тэхніка|тэхнікі]]. Звычайны прыклад выкарыстання колаў — транспартныя сродкі, у якіх колы выкарыстоўваюцца, каб паменшыць [[трэнне]] паміж транспартным сродкам і паверхняй, на якой яно працуе.
 
[[File:SpinnrockNyproduktion.jpg|thumb|[[Калаўрот]]]]
3 старажытаасці кола — найважнейшы элемент большасці рабочых машын (калёсы, [[ганчарны круг]], [[жорны]], [[млын]]ы, [[калаўрот]]). Вялікую ролю яно адыграла як вадзяны ([[вадзяное кола]]) і паветраны рухавіх ([[бетрарухавік]]). Спецыяльныя канструкцыі кола выкарыстоўваюцца ў сучасных турбінах (гідраўлічных, газавых, паравых) як асноўная рабочая частка. Кола стала асноўным тыпам рухача ў транспартных, сельскагаспадарчых (колавых трактарах, камбайнах, прычэпах і інш.) і ваенных машынах (колавых цягачах, бронетранспарцёрах і да т.п.). Прынцып перамяшчэння з дапамогай кола выбраны для першых транспартных машьш, прызначаных для выкарыстання на іншых планетах (напр., у Месяцаходзе»).