Канцэнтрацыйны лагер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 70:
Пасля перамогі над Германіяй і яе еўрапейскімі саюзнікамі, канцэнтрацыйныя лагеры нацыстаў былі ліквідаваны, іх зняволенных адпусцілі на свабоду, прычым нярэдка адбываўся масавы самасуд над капо. Такія лагеры як Бухенвальд і Асвенцым (Аўшвіц) былі пераўтвораны ў музеі. Тым часам, савецкія канцлагеры пачалі папаўняцца новым кантынгентам: савецкія грамадзяне, якія пабывалі ў нямецкім палоне, ці жылі пад акупацыяй, тыя, хто супрацоўнічаў з акупантамі, але ня ўдзельнічаў ва ўзброенай барацьбе супраць савецкай ўлады. З 1947 па 1950 г. у СССР было забаронена смяротнае пакаранне, і арыштаваных «лясных братоў» з Заходняй часткі СССР разам з членамі іх сямей адпраўлялі на доўгі тэрмін у сібірскія лагеры. Таксама агенты НКДБ і НКУС адкрыта арыштошвалі і адпраўлялі ў канцлагеры мірных грамадзян на ўсей тэрыторыі Ўсходняй Еўропы, дзе стаялі войскі Чырвонай Арміі, напрыклад, у Аўстрыйскай акупацыйнай зоне.<ref>Jehovah's Witnesses Yearbook 1989, p. 135—136 </ref>
 
У 1940-50-х гг. многія зняволеныя ў савецкіх лагерах чакалі перамен і час ад часу паўставалі. Усе хваляванні зняволеных жорска падаўляліся лагернай адміністрацыяй. У 1948 г. ў адным з варкуцінскіх лагероў пачаліся хваляванні, якія былі жорстка падаўлены: салдаты лагернай аховы загналі удзельнікаў хваляванняў у барак і спалілі іх там жывымі<ref>Jehovah's Witnesses Yearbook 2008, p.100</ref>. Самым буйным было паўстанне ў Асобым лагеры ў Кенгіры (Казахстан) у 1954 г. У ім разам удзельнічалі і палітычныя і крымінальныя зняволеныя. Паўстанцы 40 дзен трымалі ўладу ў сваім лагеры, пасля чаго паўстане было падаўлена з дапамогай танкаў.<ref>Nikolai Gutsulyak.Awaiting a Kingdom That Is «No Part of This World»//The Watchtower, March 1, 2007, p. 8-12 </ref>
 
У перыяд хрушчоўскай «адлігі» многіх зняволенных вызвалі з канцлагероў, якія неўзабаве пераўтварылі ў калоніі. На гэтым перыяд масавых палітычных рэпрэсій у СССР скончыўся.