Розніца паміж версіямі "Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын"

др
→‎Дзяцінства і юнацтва: арфаграфія, вікіфікацыя
др (r2.7.2) (робат дадаў: uz:Aleksandr Soljenitsin)
др (→‎Дзяцінства і юнацтва: арфаграфія, вікіфікацыя)
== Біяграфія ==
=== Дзяцінства і юнацтва ===
Аляксандар Ісаевіч (Ісаакавіч<ref>У некаторых дакумантах 1930-х гадоў ягонае імя па бацьку пазначанае як «Ісаакавіч», напрыклад, у выпускным атэстаце, у іншых, як у пашпарце, выдадзеным у 1934 годзе з памылкай пашпартысткі, і ў заяве ва ўніверсітэт, напісанай на падставе пашпартных дадзеных, — як «Ісаевіч» (абодва гэтыя дакументы надрукаваныя ў часопісе «Студенческий меридиан», 1990, № 7, цыт. паводле: [http://www.libelli.ru/works/solzh.htm Ю. Р. Федоровский. Ода диссиденству, или стукач у дураков.]{{ref-ru}}</ref>) Салжаніцын нарадзіўся [[11 снежня]] [[1918]] г. у [[Кіславодск]]у. Бацька — Ісаакій Сямёнавіч Салжаніцын, рускі [[праваслаўе|праваслаўны]] селянін з Паўночнага Каўказу. Маці — Таісія Захараўна Шчэрбак, дачка ўкраінскага шляхціча. Бацькі Салжаніцына пазнаёміліся падчас навучання ў Маскве і неўзабаве павянчаліся ў [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="Аксак">[[Валянціна Аксак]]. [http://www.svaboda.org/articleprintview/1188403.html Аляксандар Салжаніцын і Беларусь]// [[Беларуская служба Радыё "Свабода"|Радыё Свабода]]. [[4 жніўня]] [[2008]]</ref>. Ісаакій Салжаніцын падчас Першай сусветнай вайны пайшоў на фронт добраахвотнікам і служыў афіцэрам. Ён загінуў да нараджэння сына, 15 чэрвеня 1918 году, ужо паляпасля дэмабілізацыі (у выніку няшчаснага выпадку на паляванні). Ён апісаны пад імем Сані Лажаніцына ў эпапеі «[[Чырвонае кола]]» (на падставе ўспамінаў маці А.Салжаніцына).
 
Сям'я маці была цалкам разбураная ў выніку бальшавісцкіх канфіскацый.
 
У 1924 годзе Салжаніцын пераехаў з маці ў [[Растоў-на-ДануДоне]], з 1926 па 1936 гады вучыўся ў школе, жывучы надзвычай бедна. Даводзілася хаваць звесткі пра службу бацькі ў царскім войску.
 
У малодшых класах падвяргаўся кпінам за нашэнне крыжыка і нежаданне ўступаць у піянеры, атрымаў вымову за наведанне царквы. Пад уплывам школы шчыра прыняў камуністычную ідэялогію, у 1936 годзе ўступіў у [[камсамол]]. У старэйшых класах захапіўся літаратурай, пачаў пісаць эсэ і вершы; цікавіўся гісторыяй, грамадзкім жыццём. У [[1937]] годзе задумаў «[[Чырвонае кола|вялікі раман пра рэвалюцыю]]» 1917 году.
Цікавіўся тэатрам, летам 1938 году спрабаваў здаць іспыты ў тэатральную школу [[Юры Завадскі|Юрыя Завадскага]], але беспаспяхова.
 
У жніўні 1939 году здзейсніў з сябрамі падарожжа на байдарцы па [[Рака Волга|Волзе]]. Жыццё пісьменніка з гэтага часу і да красавіку 1945 году — у паэме «[[Дарожанька]]» (1948—1952).
 
27 красавіка 1940 году ажаніўся са студэнткай Растоўскага ўніверсітэту [[Рашатоўская|Наталляй Рашатоўскай]] (1918—2003), з якой пазнаёміўся ў 1936 годзе.