Ленск: Розніца паміж версіямі
Новая старонка: {{Горад|назва па-свойму=Ленск|назва па-беларуску=Ленск|герб=|сцяг=|выява=-|шырата=60°43′ паўн. ш. ... |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 23:16, 8 студзеня 2008
Шаблон:Горад Шаблон:Вызн (руск.: Ленск) — горад (з 1963) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ленскага ўлуса Якуціі. Насельніцтва 24,6 тыс. чал. (2005). Заснаваны да 1663 года.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Лены, на Прыленскім плато, у 840 км ад Якуцка. Аўтамабільнай дарогай звязаны з горадам Мірны. Аэрапорт (рэйсы ў Мірны, Якуцк, Іркуцк). Буйны порт на Лене (дастаўка грузаў для алмазаосных раёнаў Якуціі).
Алмазная прамысловасць, прамысловасць будматэрыялаў, харчовая прамысловасць, лесная і дрэваапрацоўчая прамысловасць.
Населены пункт заснаваны не пазней 1663 як паселішча «прамысловых» людзей на месцы эвенкійскага стойбішча Мухтуй (вёска Мухтукуеўская) — эвенк. «вялікая вада».
У XVIII стагоддзі для абслугоўвання 2-й Камчацкай экспедыцыі В.Беринга была адчынена ямская паштовая станцыя Мухтуя. У XIX — пачатку XX стагоддзяў з'яўляўся месцам палітычнай спасылкі. Імклівы рост горада ў XX стагоддзі звязаны з адкрыццём і распрацоўкай алмазных радовішчаў у басейне Вілюя. Пасёлак быў найбольш блізкім (280 км) ленским паселішчам да кімберлітвввй трубкі «Мір» і стаў базай для будаўніцтва горада Мірны. У 1956 ад Мухтуі да будучага Мірнага пачалася пракладка аўтадарогі, стаў будавацца порт.
Пасля паводкі ў 2000 году горад амаль поўнасцб перабудаваны адбудаваны. Статус горада і новае імя «Ленск» (па рацэ Лена) былі прысвоеныя ў 1963.