Карнатака: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
Новая старонка: right|125px '''Карнатака''' ({{lang-en|Karnataka}}), штат на поўдні Індыі. Грані...
(Няма розніцы)

Версія ад 13:25, 9 студзеня 2008

Карнатака (англ.: Karnataka), штат на поўдні Індыі. Гранічыць са штатамі Гоа на паўночным захадзе, Махараштра на поўначы, Андхра-Прадэш на ўсходзе, Тамілнад на паўднёвым усходзе, Керала на паўднёвым захадзе, абмываецца Арабскім морам на захадзе. Займае 8-е месца сярод штатаў па плошчы (192 000 км2, 5,8% плошчы краіны) і 9-е па насельніцтву (52,8 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Бангалор.

Гісторыя

 
Майсурскі палац

Утвораны ў 1956 як штат Майсур (State of Mysore), перайменаваны ў Карнатака ў 1973.

Тэрыторыя заселеная чалавекам з палеаліту. У старажытнасці тут размяшчаліся адны з самых магутных індыйскіх імперый — Нандаў, Маур'яў, Віджаянагара. Глыбокія культурныя, філасофскія і рэлігійныя традыцыі.

Эканоміка

 
Самалёт авіякампаніі «Kingfisher Airlines», якая базіруецца ў Бангалоры

Адзін з найбольш развітых штатаў Індыі. ВУП (2007) — 46 млрд. долл. ЗША.

Каля 56% эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы.

Прамысловасць высокатэхналагічная (электроніка, прыборабудаванне, аэракасмічная прамысловасць, інш.). Тут базіруюцца «Hindustan Aeronautics Limited», «National Aerospace Laboratories», «Bharat Heavy Electricals Limited», «Indian Telephone Industries», «Bharat Earth Movers Limited», «Hindustan Machine Tools». На тэрыторыі штата размяшчаецца шэраг вядучых нацыянальных навукова-даследчых цэнтраў: «Indian Space Research Organization», «Bharat Electronics Limited», «Central Food Technological Research Institute».

Карнатака — адзін з цэнтраў індыйскай ІТ-індустрыі, тут працуюць больш за 2 тысячы фірм у гэтай галіне, у т.л. буйнейшыя індыійскія фірмы-распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння «Infosys» і «Wipro».

Тут жа знаходзяцца і 158 з 320 біятэхналагічных фірм Індыі.

Высокаразвіты банкаўскі сектар.

Насельніцтва

84% насельніцтва — індуісты, 12% — мусульмане, 2% — хрысціяне, 0,8% — джайністы, 0,7% — будысты.

Афіцыйная і найбольш распаўсюджаная мова — канада (родная для 65% насельніцтва). Лінгвістычныя меншасці гавораць на урду (9,7%), тэлугу (8,3%), маратхі (4%), тамільскай (3,8%), хіндзі (2%) і інш.

(Усе лічбы — паводле перапісу 2001).

У Сеціве