Віктар Сувораў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
др арфаграфія, typos fixed: ваеначальнік → военачальнік, ня → не (2) using AWB (7794)
Радок 19:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў 1947 г. ў сяле Барабаш Прыморскага краю. Вучыўся ў Сувораўскім ваенным вучылішчы і Кіеўскім агульнавайсковым ваенным вучылішчы. У 1968 г. прызначаны камандзірам танкавага ўзводу. У жніўні таго ж года знаходзіўся ў складзе савецкіх войскаў, якія ўвайшлі на тэрыторыю Чэхаславакіі каб спыніць мясцовую палітыку «сацыялізму з чалавечым тварам». Пасля гэтага працягваў служыць у танкавых войсках, потым у ваеннай разведкі. У 1971—1974 гг. вучыўся ў Ваенна-дыпламатычнай акадэміі. Пасля працаваў у рэзідэнтуры Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) ў Вене да 10 чэрвеня 1978 г., калі ён разам з сям'ёй папрасіў палітычнага прытулку ў пасольстве Вялікабрытаніі. З гэтага часу жыве ў Брысталі ([[Вялікабрытанія]]), выкладае некаторыя дысцыпліны ў ваеннай акадэміі і піша кнігі і артыкулы на ваенна-гістарычную тэму; таксама з'яўляецца аўтарам некаторых мастацкіх твораў дэтэктыўнага жанру. За пабег завочна асуджаны на смяротную кару, згодна яго ўласнаму сведчанню<ref>В. Суворов. Очищение: Зачем Сталин обезглавил свою армию? М.: АтСТ, 2006, с 335 </ref>, пацверджанаму інтэрв'ю кіраўніка ГРУ генерала Ф. І. Ладыгіна газеце «Камсамольская праўда»<ref>«Комсомольская правда» от 14 августа 1999 г.</ref>. З другога боку, у 1994 г. прэс-служба Ваеннай калегіі Вярхоўнага суду РФ паведаміла, што ні Ваенная калегія Вярхоўнага суду СССР, ні іншыя судовыя інстанцыі СССР і Расіі не разглядалі справы па абвінавачанні У. Рэзуна ў здрадзе Радзіме<ref>Следствия, приговоры//Комерсантъ 21.04.1994, № 72 http://www.kommersant.ru/doc/76684 </ref>.
 
Жанаты, мае сына, дачку і двух унукаў.
Радок 33:
 
=== «Ледакол» і «Дзень „М“» ===
У кнігах «Ледакол» і «Дзень „М“» Віктар Сувораў выкладае сваю асноўную гістарычную канцэпцыю: СССР рыхтаваўся да агрэсіўнай вайны ў Еўропе і карыстаўся нацысцкай Германіяй як «ледаколам» (рэжым [[Іосіф Сталін| Сталіна]] рыхтваў ваенныя кадры Германіі і ўзбройваў Трэці Рэйх дзеля разгрому краін Заходняй Еўропы рукамі [[Адольф Гітлер| Гітлера]], пасля чаго планавалася раптоўна ўдарыць у германскі тыл і такім чынам захапіць усю Еўропу). Асноўныя доказы канцэпцыі — факты тайнай мабілізацыі насельніцтва ў Чырвоную Армію падчас увядзення агульнай вайсковай павіннасці ў 1939 г.<ref>В. Суворов. Ледокол. День «М». М.: «АСТ», 1995, с. 472 </ref> і канцэнтрацыя буйных вайсковых груповак на заходняй мяжы Савецкага саюза, масавая падрыхтоўка парашутыстаў, пілотаў і іншых ваенных спецыялістаў напярэдадні Другой сусветнай вайны і праца эканомікі СССР у рэжыме ваеннага часу яшчэ з 1940 г.<ref>В. Суворов. Ледокол. День «М». М.: «АСТ», 1995, с. 499—501</ref>. Шмат увагі надаецца апісанню ўнікальных характарыстык савецкіх танкаў (Т-34, КВ, ІС і інш.) і авіяцыі. У «Дні „М“» аўтар выказвае гіпотэзу калі б Германія не напала першай 22 чэрвеня 1941 г. напад СССР на Трэці Рэйх адбыўся б 7 ліпеня таго ж года. У «Ледаколе» можна знайсці паралель паміж разбурэннем лініі [[Іосіф Сталін| Сталіна]] напярэдадні вайны і ліквідацыяй лініі Зігфрыда ў Германіі, каб, на думку В. Суворава, абарончыя збудаванні не рабілі перашкод наступленню Чырвонай Арміі і Вермахта на тэрыторыю патенцыяльнага ворага<ref>В. Суворов. Ледокол. День «М». М.: «АСТ», 1995, с. 104 </ref>.
 
=== «Апошняя рэспубліка» ===
Кніга «Апошняя рэспубліка» была напісана ў 1995 г. У гэтым творы В. Сувораў працягвае раскрываць сваю канцэпцыю падрыхтоўкі [[СССР]] да захопу Еўропы падчас Другой сусветнай вайны. Напрыклад, ён узгадвае тэрмін «белафіны», які панаваў у савецкай гістарыяграфіі Фінскай вайны 1939—1940 гг. і піша: «Ужо сам тэрмін „белафіны“ сведчыў аб тым, што наша мэта — пераўтварыць іх у чырвоных»<ref>В. Суворов. Последняя республика: Почему Советский Союз проиграл Вторую мировую войну? ч.1 М.: ТКО АСТ, 1995, с. 217 </ref>. Аўтар звяртае ўвагу чытачоў да будаўніцтва ў Маскве буйнога комплексу Дома Саветаў, якое спынілася падчас Вялікай Айчыннай вайны, і выказвае гіпотэзу, што гэты комплекс павінен быў стаць сімвалам СССР як сусветнай камуністычнай дзяржавы. Калі планы [[Іосіф Сталін| Сталіна]] па захопу ўлады ва ўсім свеце праваліліся па прычыне прэвентыўнага ўдару [[Адольф Гітлер| Гітлера]], будаўніцтва Дому Саветаў больш няне мела сэнсу і спынілася.
 
=== «Ачышчэнне» ===
Кніга «Ачышчэнне», напісаная ў 1998 г., з'яўляецца фактычным працягам «Ледакола» і іншых кніг па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Асноўная думка кнігі перадаецца ў наступным выказванні аўтара: «Ці не час задумацца над дзіўнымі абставінамі? Перад вайной [[Іосіф Сталін| Сталіну]] знішчаў геніяльных палкаводцаў, але завяршыў вайну з несакрушымай арміяй і цэлым ансамблем ня меньш выдатных генералаў і маршалаў: [[Канстанцін Ракасоўскі| Ракасоўскі]], [[Аляксандр Васілеўскі| Васілеўскі]], Драгунскі, Маліноўскі, Говараў, Жадаў, [[Іван Конеў| Конеў]], Ватуцін, [[Іван Чарняхоўскі| Чарняхоўскі]], Новікаў, Кузняцоў, Малінін, Баданаў, Багданаў, Антонаў, Мерацкоў, Крэйзер, Ротмістраў, Рыбалка, Лелюшенка, Катукоў, Берзарын, Пухаў, Пуркаеў, Галаванаў. Але хіба ўсіх пералічышь! А [[Адольф Гітлер| Гітлер]] сваю армію не абязгаловіў, але завяршыў вайну з разгромленнай дзяржавай, з разбітай і безгаловай арміяй.»<ref>В. Суворов. Очищение: Зачем Сталин обезглавил свою армию? М.: АСТ, 2006, с 19 </ref>. На працягу ўсей кнігі ен прыводзіць доказы таго, што падчас рэпрэсій 1930-х гг. загінулі зусім бяздарныя палкаводцы, да якіх ен адносіць наркама Дыбенку, маршалаў [[Міхаіл Тухачэўскі| Тухачэўскага]] і [[Васіль Блюхер| Блюхера]]. На думку аўтара, Сталін знішчаў тых, вайскоўцаў, якія не мелі ні стратэгічнага мыслення, ні патрэбнай дысцыплінаванасці, дзеля ўзмацнення баяздольнасці Чырвонай Арміі.
 
=== «Самагубства» ===
У сваім іншым творы пад назвай «Самагубства» (2000) разглядае пытанне гатоўнасці Германіі да вайны з [[СССР]]. Прыводзіцца шмат доказаў поўнай негатоўнасці: [[Вермахт]] адставаў ад [[Чырвоная Армія| Чырвонай Арміі]] па тэхнічнаму забяспячэнню; [[Адольф Гітлер]] ужо быў уцягнуты ў вайну з Брытаніяй і яе саюзнікамі і няне мог ваяваць на два фронта, [[Адольф Гітлер]] значна саступаў [[Іосіф Сталін| Сталіну]] ў навыках таленавітага арганізатара і кіраўніка, нямецкія генералы не былі гатовы спрачацца з [[Адольф Гітлер| Гітлерам]], калі ен памыляўся, армія і разведка былі забюракратызаваны і не маглі эфектыўна дзейнічаць. Таму раптоўны напад на [[СССР]] аўтар лічыць непазбежным крокам, бо Гітлер у пэўнай ступені разумеў планы Сталіна напасці першым, але гэты крок быў самагубствам для Германіі і ў той жа час канцом спадзяванняў [[СССР]] на ўладарства ў якасці сусветнай камуністычнай дзяржавы.
 
=== «Цень перамогі» і «Бяру свае словы зваротна» ===
Кнігі «Цень перамогі» (2002 г.) і «Бяру свае словы зваротна» (2005 г.) прысвечаны асобе [[Георгій Канстанцінавіч Жукаў| Георгія Жукава]], як палкаводца. Ранні Віктар Сувораў лічыў яго адметым стратэгам і пісаў аб гэтым у «Вызваліцелі». У «Цені перамогі» і «Бяру свае словы зваротна» Жукаў апісаны як бяздарны ваеначальніквоеначальнік, хвалько і жорскі чалавек. В. Сувораў прыводзіць доказы таго, што [[Георгій Канстанцінавіч Жукаў| Георгій Жукаў]] не планаваў Сталінградскае наступленне, правеў непатрэбныя аперацыі пад Масквой, Ленінградам і ў Берліне, што значна павялічыла савецкія людскія страты, і прывяло да блакады Ленінграда.
 
=== Іншыя кнігі ===
Сярод іншых кніг В. Суворава — «Разгром», «Святая справа», «Кузькіна маці», дэтэктывы «Кантроль» і «Выбар» і навуковыя творы на англійскай мове «Inside the Soviet Army» (Унутры Савецкай арміі), «Spetsnaz» (Войскі асобага прызначэння) і «Soviet Military Intelligence» (Савецкая ваенная разведка). Таксама В. Сувораў напісаў шмат навуковых і публіцыстычных артыкулаў. Адзін з апошніх — «Сказанне аб Вялікай перамозе і таварышы Сталіне, стаўленніку сусветнага яўрэйства». У гэтым артыкуле аўтар палемізуе з навуковым калектывам выдаўцоў 6-томнай працы «65 год Вялікай перамогі». В. Сувораў піша пра шматлікія гістарычныя, стылістычныя і арфаграфічныя недакладнасці 6-томніка і пра выкладанне ў ім ідэй, якія з'яўляюцца прапагандай нацыянальнай нянавісці і экстрэмізму<ref>В. Суворов. СКАЗ О ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЕ И ТОВАРИЩЕ СТАЛИНЕ, СТАВЛЕННИКЕ МИРОВОГО ЕВРЕЙСТВА http://www.suvorovrezun.com/medved.html </ref>.
 
== Ацэнка творчасці аўтара і яго навуковых канцэпцый ==
Кнігі Суворава распаўсюджваліся з дапамогай самвыдата яшчэ ў час існавання СССР і камуністычнага блоку. Адначасова яны друкаваліся масавымі тыражамі на Захадзе, як у арыгінале, так і ў перакладзе. І на постсавецкай прасторы, і ў краінах Захаду яго кнігі і артыкулы выклікалі значны рэзананс. Некаторыя даследчыкі даюць станоўчую ацэнку творам В. Суворава. «… разважанні аўтара пра вопыт Першай сусветнай, Грамадзянскай і Айчыннай вайны яўна блішчаюць навізной і арыгінальнасцю. Пры жаданні ў іх можна знайсці недасканаласці, агаворкі, але ў цэлым кніга — свайго роду дапаможнік для пачынаючага вывучаць гісторыю войн і ваеннага мастацтва.»<ref>Вилен Люлечник ПЕРВАЯ МИРОВАЯ — ГРАЖДАНСКАЯ И ОТЕЧЕСТВЕННАЯ (РАЗМЫШЛЕНИЯ О НОВОЙ КНИГЕ ВИКТОРА СУВОРОВА «РАЗГРОМ») http://www.suvorovrezun.com/protivnikiisouzniki.html </ref>. Падобныі чынам яго творы характарызуе І. Паўлава<ref>И. В. Павлова ПОИСКИ ПРАВДЫ О КАНУНЕ ВТОРОЙ МИРОВОЙ ВОЙНЫ http://www.tapirr.com/texts/history/suvorov/pravda/pavlova.htm </ref>.
 
Афіцыйная постсавецкая гістарыяграфія, у тым ліку ў Расіі і Беларусі, не падтрымлівае канцэпцыю прэвентыўнага ўдару Германіі па СССР і іншыя гіпотэзы Віктара Суворава. Сярод асноўных апанентаў Суворава ў Расіі — гісторык Д. А. Валкагонаў. Ен і шэраг іншых постсавецкіх гісторыкаў Расіі ў сваіх публікацыях крытыкавалі В. Суворава за недахоп спасылак на архіўныя матэрыялы, ненавуковы стыль выкладання праблемы і тэндэнцыезнасць. Былі напісаны зборы даследванняў, адзінай мэтай якіх было аправяржэнне канцэпцый Суворава<ref>Михаил Мельтюхов — ГЛАВНАЯ ЛОЖЬ ВИКТОРА СУВОРОВА http://forums.vif2.ru/showthread.php?p=1108 </ref>.
 
Многія заходняеўрапейскія гісторыкі таксама прытрымліваюцца пункту гледжання савецкай і расійскай гістарычнай навуцы на пытанні гатоўнасці СССР да вайны з Германіяй, уплыву сталінскіх рэпрэсій на баяздольнасць Чырвонай Арміі і інш. Таму «нетрадыцыйныя» погляды на гісторыю Другой сусветнай вайны В. Суворава не знаходзяць шырокай падтрымкі ў навуковых колах. З другога боку, Віктар Сувораў з'яўляецца ганаровым акадэмікам The International Academy of Sciences, Industry & Art (Міжнародная акадэмія дакладных, прыкладных і гуманітарных навук), яго нярэдка запрашаюць на ток-шоў, бяруць інтэрвью, што служыць доказам прызнанасці яго як эксперта ў пытаннях ваеннай гісторыі.
Радок 61:
 
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]
 
{{Normdaten
Радок 74 ⟶ 71:
|WP=
}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]
 
[[bg:Виктор Суворов]]