Згвалтаванне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: hi:बलात्कार
Радок 8:
Традыцыйна згвалтаванне разумелася як дзеянне з боку мужчыны ў стаўленні да жанчыны. Аднак у цяперашні час у шматлікіх заканадаўствах паняцце пашыранае, пад яго падпадаюць таксама прымус да палавой блізкасці жанчынай мужчыны, жанчынай жанчыны, а таксама мужчынам мужчыны. Беларускае заканадаўства кваліфікуе згвалтаванне ў першапачатковым сэнсе — як сексуальны гвалт мужчыны над жанчынай , іншыя жа сексуальныя злачынствы кваліфікуюцца як «гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару» або «прымус да дзеянняў сексуальнага характару» . Асобным выглядам сексуальнага злачынства з'яўляецца растленне. Ва ўжытку жа часта ўсе сексуальныя злачынствы мянуюцца тэрмінам «згвалтаванне».
 
Згвалтаванне ва ўсіх заканадаўствах прызнаецца адным з самых цяжкіх відаў злачынстваў. [[Крымінальны кодэкс РБРэспублікі Беларусь|Беларускае заканадаўства]] прадугледжвае ў якасці пакарання за згвалтаванне (а таксама за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару) пазбаўленне волі тэрмінам ад 3 да 6 гадоў, а пры наяўнасці абцяжвальных абставінаў — да 15 гадоў . У беларускім крымінальным асяроддзі гвалтаўнікі (асабліва непаўналетніх) часцяком самі падвяргаюцца сексуальнаму гвалту ў месцах пазбаўлення волі з боку іншых зняволеных.
 
Згвалтаванне ў [[шлюб]]е стала лічыцца злачынствам параўнальна нядаўна, па меры развіцця фемінізму. Раней, практычна ва ўсіх краінах, гэта лічылася правам мужа.