Верхаянск: Розніца паміж версіямі

горад у Расіі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{Горад|назва па-свойму=Верхоянск|назва па-беларуску=Верхаянск|герб=Coat of Arms of Verkhoyansk (Yakutia) soviet....
(Няма розніцы)

Версія ад 09:50, 10 студзеня 2008

Шаблон:Горад Шаблон:Вызн (руск.: Верхоянск) — горад (з 1817) ў Расіі, у складзе Верхаянскага улуса Якуціі. Насельніцтва 1434 чал. (2002). Заснаваны ў 1638 годзе.

Размешчаны на правым беразе ракі Яна, у 92 км на паўднёвы захад ад адміністрацыйнага цэнтра ўлуса Батагая.

Верхаянск — адно з самых халодных месцаў на Зямлі, самы халодны горад у свеце. Самая нізкая зарэгістраваная тут тэмпература −67,8 °C. Нараўне з сялом Аймякон Верхаянск завуць Полюсам холаду паўночнага паўшар'я.

Асноўная галіна — сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, конегадоўля, аленегадоўля), а таксама пушная здабыча. Гаспадарчы цэнтр лесапрамысловага пункта. Рачная прыстань.