Барталамеу Дыяш: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: арфаграфія
Радок 5:
Аб раннім жыцці Дыяша практычна нічога не вядома. Доўгі час яго лічылі сынам аднаго з капітанаў [[Генрых Мараплавец | Энрыке Мараплаўца]], але нават гэта не даказана. Звычайна дадаваемае да яго прозвішча ўдакладненне «дэ Навайш» ўпершыню было задакументавана у [[1571]] годзе, калі кароль [[Себасцьян I]] прызначыў ўнука Дыяша, [[Паўлу Дыяш дэ Навайш| Паўлу Дыяша дэ Навайша]], губернатарам [[Ангола |Анголы]].
 
У юнацтве вывучаў матэматыку і астраномію ў [[Лісабонскі універсітэт ўніверсітэт| Лісабонскім універсітэце]]. Маюцца згадкі пра тое, што нейкі час Дыяш служыў кіраўніком каралеўскімі складамі ў Лісабоне, а ў [[1481]]-[[1482|82]] гг. удзельнічаў як капітан адной з каравэл у экспедыцыі Дыяген дэ Азанбужа, адпраўленай для будаўніцтва форта [[Крэпасць Эльміна, Сан-Жоржы-такда-Міна | Эльміна]] (Сан-Жоржы-такда-Міна) на беразе [[Гана|Ганы]].
 
У [[1474]] годзе будучы кароль [[Жуан II]] ўзяў пад свой асабісты нагляд партугальскі гандаль з [[Гвінея | Гвінеяй]]. Яго, як і [[Генрых Мараплавец | Энрыке мараплаўца]], займала пытанне аб тым, як далёка на поўдзень распасціраецца афрыканскае ўзбярэжжа. З гэтай мэтай на поўдзень было накіравана некалькі экспедыцый пад кіраўніцтвам вопытных капітанаў, з якіх далей за ўсё прайшоў [[Дыяген Кан]], які ўсталяваў памятны знак-[[падран]] на тэрыторыі сучаснай [[Ангола| Анголы]].
 
Пасля таго, як Кан загінуў падчас чарговай экспедыцыі (ці, па іншай версіі, трапіў у няміласць), кароль даручыў Дыяшу заступіць на яго месца і адправіцца на пошукі шляху ў Індыю вакол Афрыкі. Экспедыцыя Дыяша складалася з трох караблёў, адным з якіх камандаваў яго брат [[Дыяген Дыяш | Дыяген]]. Пад начальствам Дыяша апынуліся выдатныя мараходы, якія плавалі раней пад начальствам Кана і якія ведалі лепш іншых прыбярэжныя воды, і выбітны штурман [[Перу дэ Аленкер| Перу Аленкер]]. Агульная колькасць экіпажа складала каля 60 чалавек.
 
Дыяш адплыў з Партугаліі ў жніўні [[1487]], [[4 снежня]] праплыў паўднёвей Кана і ў апошніх чыслах снежня кінуў якар у заліве св. Стэфана (цяпер [[бухта Лізаветы]]) у паўднёвай [[Намібія | Намібіі]]. Пасля [[6 студзеня]] пачаліся буры, якія прымусілі Дыяша выйсці ў адкрытае мора. Праз некалькі дзён ён паспрабаваў вярнуцца ў заліў, але зямлі не было відаць. Блукання працягваліся да [[3 лютага]] [[1488]], калі, павярнуўшы на поўнач, партугальцы ўбачылі бераг Афрыкі ўсходней ад мыса Добрай Надзеі.
[[Выява: Bartolomeu Dias Voyage.PNG | thumb | left | Маршрут Барталамеў Дыяша падчас плавання 1487-1488 гг.]]
Высадзіўшыся на бераг, Дыяш выявіў паселішча [[готэнтоты|готэнтотаў]] і, паколькі тады быў дзень св. Уласія, назваў бухту імем гэтага святога. Суправаджаўшыя эскадру негры не маглі знайсці агульнай мовы з тубыльцамі, якія спачатку рэтыраваліся, а потым паспрабавалі напасці на лагер еўрапейцаў. У ходзе канфлікту Дыяш застрэліў аднаго з тубыльцаў з арбалета, аднак астатніх гэта не спыніла, і партугальцам тэрмінова прыйшлося адчальваць. Дыяш жадаў плыць далей на ўсход, аднак па дасягненні заліва [[Алгоа]] (каля сучаснага горада [[Порт-Элізабет| Порт-Элізабэт]]) усе афіцэры, якія знаходзіліся пад яго камандай, выказаліся за вяртанне ў Еўропу. Матросы таксама жадалі вярнуцца дадому, у адваротным выпадку пагражаючы бунтам. Адзіная саступка, на якую яны згаджаліся - яшчэ тры дні шляху на паўночны-ўсход.
 
Мяжою прасоўвання Дыяша на ўсход было вусце [[Вялікая рыбная рака | Грэйт-Фіш-Рывер]], дзе ў 1938 г. быў знойдзены усталяваны ім [[падран]]. Ён павярнуў назад, перакананы, што задача экспедыцыі выканана і ў выпадку неабходнасці, абмінуўшы паўднёвы ўскраек [[Афрыка|Афрыкі]], можна морам дасягнуць Індыі. Засталося толькі адшукаць гэтую паўднёвы ўскраек. У маі [[1488]] Дыяш высадзіўся на запаветны мыс і, як лічыцца, даў яму імя мыс Бур ў памяць шторма, які ледзь не загубіў яго. Пасля кароль, які ускладаў на адкрыты Дыяшэм марской маршрут у Азію вялікія надзеі, пераназваў яго ў мыс Добрай Надзеі.
 
Дыяш вярнуўся ў Еўропу ў снежні [[1488]], правёўшы ў плаванні 16 месяцаў і 17 дзён, і, відаць, атрымаў указанні трымаць сваі адкрыцці ў тайне. Звестак пра абставіны яго прыёму пры двары не захавалася. Кароль чакаў навінаў ад прасвітара Яна, да якога сушай быў накіраваны [[Перу ды Ковільян]], і марудзіў з фінансаваннем новых плаванняў. Толькі пасля смерці Жуана II, праз 9 гадоў пасля вяртання Дыяша, партугальцы нарэшце падрыхтавалі экспедыцыю ў [[Індыя|Індыю]]. На чале яе быў пастаўлены [[Васка да Гама]]. Дыяшу даверылі кіраваць будаўніцтвам караблёў, паколькі ён на асабістым вопыце ведаў, якія канструкцыі суда патрэбныя для плавання ў водах Паўднёвай Афрыкі. Згодна з яго распараджэнням, касыя ветразі былі замененыя на прастакутныя, а корпусы караблёў будаваліся з разлікам на малое ўляганне і вялікую астойнасць. Таксама, па ўсёй верагоднасці, менавіта Дыяш даў Васка да Гаме савет, плывучы на поўдзень, пасля [[Сьера-Леонэ]] выдаліцца ад берагоў і зрабіць крук па Атлантыцы, паколькі ведаў, што менавіта так можна абыйсці паласу неспрыяльных вятроў. Дыяш суправаджаў яго да Залатога берага ([[Гвінея]]), а далей накіраваўся ў крэпасць Сан-Жоржы-так-Міна, камендантам якой быў прызначаны.
 
Калі да Гама вярнуўся і пацвердзіў вернасць здагадак Дыяша, у Індыю быў падрыхтаваны больш магутны флот на чале з [[Педру АлварешАлварэш Кабрала| Кабралай]]. У гэтым падарожжы Дыяш камандаваў адным з караблёў. Ён удзельнічаў у адкрыцці [[Бразілія | Бразіліі]], аднак падчас пераходу ў бок Афрыкі разгулялася бура і яго судна было незваротна страчана. Такім чынам, ён загінуў у тых самых водах, якія прынеслі яму славу. Унук Барталамеў Дыяша - [[Паўлу Дыяш дэ Навайш]] - стаў першым губернатарам Анголы і заснаваў там першае еўрапейскае селішчапаселішча - [[Луанда| Луанду]].
 
[[Катэгорыя:Асобы]]