Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Юрый''' '''Аляксандравіч Сабалеўскі''' ({{ДН|24|4|1889}}, [[Стоўбцы]] — {{ДС|30|12|1957}}), беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол на Сейм Другой Рэчы Паспалітай (1926-1928).
 
== Біяграфія ==
Юры Сабалеўскі нарадзіўся на Міншчыне. Скончыў земляробчыя курсы ў [[Коўна|Коўне]] (1910). Працаваў землямерам, пасля 1917 — у земскіх установах заходніх паветаў Беларусі. У 1922 абраны паслом (дэпутатам) польскага сейма. У 1924 далучыўся да [[БСРГ|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]], пасля яе разгрому ([[1927]]) нелегальна выехаў у [[Гданьск]]. Двойчы (1928, 1939) быў арыштаваны польскімі ўладамі. 3 прыходам у Заходнюю Беларусь войск Чырвонай Арміі працаваў на будоўлі. Арыштаваны органамі [[НКУС]] і зняволены ў турму ў [[Баранавічы|Баранавічах]]. Уцёк з турмы ў час бамбардзіроўкі нямецкай авіяцыі ў чэрвені [[1941]]. У перыяд нацысцкай акупацыі Беларусі займаў пасады бургамістра [[Стоўбцы|Стоўбцаў]], [[Нясвіж]]а, Баранавіч, 2-га віцэ-прэзідэнта [[БЦР|Беларускай цэнтральнай рады]], узначальваў акруговы аддзел [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]] ў [[Мінск]]у. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другога Усебеларускага кангрэсу]] (1944, Мінск), быў старшынём мандатнай камісіі.