Евангелле: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
 
== Час стварэння ==
[[File:P52 recto.jpg|left|thumb|Папірус 125 г. з тэкстам Евангелля]]
Паводле царкоўнай традыцыі, Евангелле напісана вучнямі Хрыста і іх паслядоўнікамі ў 2-й пал. I ст. Самым раннім па часе ўзнікнення, відаць, з'яўляецца [[Евангелле ад Марка]], паколькі ў ім ёсць намёкі на іудзейскае паўстанне [[66]]-[[70-я|70-х]] гадоў. Час яго стварэння можна аднесці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Евангелля паслужыў крыніцай для евангелляў ад Мацвея і Лукі. Наяўнасць у яго тэксце значнай колькасці лацінізмаў дала падставу хрысціянскаму багаслову [[Клімент Александрыйскі|Кліменту Александрыйскаму]] (2-3 ст.) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палесціны, магчыма, у [[Рым]]е. Узнікненне ж Евангелля ад Мацвея навуковая літаратура звязвае з [[Сірыя]]й, як і тэкст Евангелля ад Іаана, які, паводле царкоўнай традыцыі, прывязваецца да [[Эфес]]а. Запісы ж Евангелля ад Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Самае апошняе па часе свайго напісання [[Евангелле ад Іаана]] адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласцівы тром іншым кананізаваным у [[4 ст.]] хрысціянскай царквою евангеллям.