Розніца паміж версіямі "Мікалай Мікалаевіч Яроменка (малодшы)"

(вікіфікацыя)
'''Мікала́й Мікала́евіч Яроменка-мало́дшы''' ({{ДН|14.|2.|1949}}, [[Віцебск]]  {{ДС|27.05.|5|2001}})  — акцёр [[тэатр]]а і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі.
 
Мікалай Яроменка-малодшы нарадзіўся [[14 лютага]] [[1949]] ў сям'і народнага артыста СССР [[Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы)|Мікалая Мікалаевіча Яроменка]] і народнай артысткі Беларускай ССР Галіны Аляксандраўны Арловай.
 
Пасля сканчэння школы ў 1967 вучыўся ў Інстытуце кінематаграфіі ў С. Герасімава і Т. Макаравай. Упершыню зняўся ў фільме свайго настаўніка «Каля возера» (1970), потым выканаў ролю лейтэнанта Драздоўскага ў фільме «Гарачы снег» (1972) па рамане Ю. Бондарава. Яго акцёрскі талент атрымаў прызнанне пасля фільма «Чырвонае і чорнае» (1977), дзе выканаў ролю Жульена Сарэля. Сыграў галоўную ролю ў фантастычным фільме «31 чэрвеня» (1979), трыумф акцёру прынёс выхад на экраны фільма «Піраты XX стагоддзя» (1980), калі па выніках апытання, праведзенага часопісам «Советский экран», ён быў прызнаны лепшым акцёрам года. У 1995 дэбютаваў як рэжысёр, калі паставіў фільм «Сын за бацьку...бацьку…», дзе галоўныя ролі выконвалі ён сам і яго бацька  — Мікалай Яроменка-старэйшы. Здымаўся таксама ў фільмах «Царскае паляванне», «Снайпер», «Крыжаносец», «Абяцанне кахання». Адна з апошніх работ акцёра  — фільм «Рыцарскі раман».
 
{{DEFAULTSORT:Яроменка М}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Кінарэжысёры Расіі]]
[[Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР]]
[[Катэгорыя:Народныя артысты Расіі]]
 
== Літаратура ==
* Агапова И. Супермены Российского кино: Николай Еременко, Николай Караченцов, Игорь Костолевский, Андрей Ростоцкий, Дмитрий Харатьян / И. А.  Агапова, М. А.  Давыдова. - — М., 2008. — 336 с.
* Келарева М. Красное и черное Николая Еременко / М. Л.  Келарева. -  — М., 2005. — 271 с. - — ( Жизнь за кулисами).
* Николай Еременко. А свет не погас...погас… / сост. Л. Екель. - — Мн., 2006. — 255 с. - — ( Жизнь знаменитых людей Беларуси: ЖЗЛБ).
* Орлова Г. Три я / Г. А.  Орлова, Л. С.  Екель. — Мн., 1996. — 95 с. - — ( Творцы).
* Подлипский А. Отец и сын Еременко / А. Подлипский // Народнае слова. -  — 2005. - — 13 верас. - — С. 5.
* Степуро Н. Талантливый, но очень одинокий / Н. Степуро // Рэспубліка. -  — 2009. - — 14 лют. - — С. 9.
* Яроменка Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П.  Пашкоў [і інш.]. - — Мн., 2004. - — Т. 18. - — С. 303.
* Яроменка Мікалай Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П.  Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І.  Мацяюн ; маст. Э. Э.  Жакевіч. - — Мн., 2003. - — Кн. 2. - — С. 543-544543—544.
 
[[ru:Ерёменко, Николай Николаевич (младший)]]