Розніца паміж версіямі "Ян Пятроўскі"

632 байты дададзена ,  9 гадоў таму
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў беларускай мяшчанскай сям'і Дзям'яна і Юстыны Пятроўскіх. У 1919 разам з маці і сёстрамі са Слуцка выехаў у Вільню, дзе і застаўся. З 1920-х звязаны з беларускім культурна-грамадскім рухам Заходняй Беларусі. Падтрымліваў кантакты з вучнёўскай моладдзю [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Прыхільнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Быў знаёмы з многімі дзеячамі заходнебеларускай культуры. У 1927—1928 гг. хацеў выехаць у [[БССР]], аднак перадумаў. Служыў у Войску Польскім, дзе пазнаёміўся з сябрамі метадысцкай царквы. У канцы 1920-х стаў сябрам пратэстанцкага брацтва. Вучыўся ў біблейскай школе метадыстаў у Кларысава. З 1932 жыў і быў прапаведнікам у [[Дзярэчын]]е. У 1935 ініцыяваў выданне, а затым быў выдаўцом і рэдактарам беларускамоўнага пратэстанцкага грамадска-рэлігійнага і літаратурнага часопіса «Сьветач Хрыстусовае навукі». Аўтар брашуры «Нядзельная школа, яе сутнасць і гісторыя» (1937).
 
Падчас ІІ сусветнай вайны Ян Пятроўскі кіраваў групай беларускіх перакладчыкаў, якая дзейнічала ў [[Берлін]]е пры выдавецтве Міністэрства прапаганды Трэцяга Рэйха. Апрацаваў у 1942 годзе з А. Калошам і В. Камароўскім «Нямецка-беларускі слоўнік» (27 тыс. слоў), які аднак не быў выдадзены.
 
У канцы 2-й сусветнай вайны выехаў у Аўстрыю. З 1953 г. жыве ў ЗША. У эміграцыі ўзнавіў выданне евангельска-баптысцкага часопіса «Сьветач Хрыстовае навукі». У 1976 годзе разам з жонкай Аліцыяй ў г. Гейнсвіл ([[штат Фларыда]]) заснаваў Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд з мэтай дапамогі беларусаведным даследаванням і публікацыя матэрыялаў на беларускія тэмы. Адзін з пачынальнікаў беларускага евангельска-баптысцкага руху ў ЗША.