Юзаф Адрыян Масальскі: Розніца паміж версіямі

падскарбі надворны літоўскі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Шляхціч | беларускае імя =Юзаф Адрыян Масальскі | поўнае імя = | арыгінальнае імя = | парт...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:28, 29 мая 2012

Ян Мікалай МАСАЛЬСКІ (каля 1726 — 6 чэрвеня 1765, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Юзаф Адрыян Масальскі
Герб «Масальскі III»
Герб «Масальскі III»
Падскарбі надворны літоўскі
1754 — 6 чэрвеня 1765
Папярэднік Аляксандр Міхал Сапега
Пераемнік Антоні Тызенгаўз
Староста гарадзенскі
1748 — 1765
Папярэднік Міхал Юзаф Масальскі
Пераемнік Антоні Тызенгаўз
Нараджэнне каля 1726
Смерць 6 чэрвеня 1765
Варшава
Род Масальскія
Бацька Міхал Юзаф Масальскі
Маці Францішка Агінская
Жонка Антаніна Радзівіл
Дзеці Алена Апалонія, Ксаверы
Узнагароды
ордэн Белага арла

Староста гарадзенскі (з 1748), бержніцкі, лаздзейскі (з 1756), прапойскі, вісліцкі, падскарбі надворны ВКЛ з 1754; падпалкоўнік пяцігорскі, генерал-маёр (1754). Пасол на соймы 1744, 1750, 1752 (яго маршалак), 1756, 1758, 1760, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1748 (яго маршалак). Кавалер ордэна Белага Арла (1761). Належаў да групоўкі Чартарыйскіх. Лічыўся здольным палітыкам, які імкнуўся да рэфармавання дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, але заўчасная смерць перарвала яго кар'еру.

Сям'я

Быў сынам вялікага літоўскага гетмана Міхала Юзафа Масальскага і Францішкі Агінскай, дачкі троцкага кашталяна Мікалая Францішка Агінскага. Меў братоў Ігнацыя Якуба, Яна Мікалая і Казіміра Адрыяна. Ажаніўся ў 1745 з князёўнай Антанінай Радзівіл (1730-1764), дачкой крайчага ВКЛ Марціна Мікалая Радзівіла. Пакінуў сына Ксаверыя (каля 1760 - 1787) і дачку Алену Апалонію (1763 - 1815), жонку князя дэ Лінье (de Ligne), а потым Вінцэнта Патоцкага.

Крыніцы