Кузнецкая катлавіна: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кузнецкая катлавіна''' — міжгорная катлавіна на поўдні [[Заходняя Сібір|Заходняй Сібі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:30, 29 мая 2012

Кузнецкая катлавіна — міжгорная катлавіна на поўдні Заходняй Сібіры, на тэрыторыі Кемераўскай вобласці. Абмежаваная Салаірскім кражам на паўднёвым захадзе, Кузнецкім Алатау з паўночнага ўсходу, Абаканскім хрыбтом з паўднёвага ўсходу, Бійскай Грывай і іншымі ўтварэннямі Горнай Шорыі з поўдня.

Даўжыня 400 км, шырыня 100-120 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора вагаецца ад 200 м на поўначы, да 400-500 м на поўдні.

Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну, спаласаваную густой сеткай рачных далін. Для прысалаірскіх раёнаў характэрныя роўныя і плоскія міжрэччы; ва ўсходняй частцы глыбіня расчлянення ўзрастае. Асноўныя рэкі - Томь, Іня і іншыя прытокі Обі.

У цэнтральнай частцы размешчаны некалькі горных кражаў вышынёй 600-740 м, складзеных з мезазойскага базальту: краж Тараданава, краж Салтымакова, Караканскі хрыбет.