Евангелле: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінк
Радок 15:
Навуковая крытыка, заснаваная на тэксталагічным даследаванні кананічных кніг, паказала, што звесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі [[гістарычная крыніца|крыніцамі]] і магчыма скампанаваныя ў [[2 ст.|2]]-[[3 ст.]] у перыяд узнікнення самой хрысціянскай царквы і афармлення яе веравызнання. Падобныя да евангельскага апісання жыцця Хрыста шматлікія міфы усходніх паганскіх рэлігій аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычанні са сказанняў пра [[Майсей|Майсея]], [[Ісус Навін|Ісуса Навіна]] і іншых прароцтваў са [[Стары Запавет|Старога Запавету]]. Прасочваючы гісторыю жыцця Хрыста, крытыка звярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасці, якія маюцца ў тэкстах кананічных евангелляў — адзначана, што аўтары кананічных евангелляў праявілі дрэннае веданне гісторыі і геаграфіі [[Палесціна|Палесціны]] пачатку [[наша эра|н.э.]] Так, евангелісты сцвярджаюць, што нараджэнне Хрыста адбылося ў часы панавання іудзейскага цара Ірада, хоць апошні памёр у [[4 да н.э.]] Недарэчнымі з'яўляюцца і ўпамінанні евангелістамі [[Назарэт]]а, [[Капернаум]]а і іншых гарадоў і мястэчак, якіх яшчэ не было ў [[1 ст.]], калі, паводле сцверджання хрысціянскіх багасловаў, ствараліся тэксты кананічных евангелляў. Падобныя факты даюць падставу сцвярджаць, што кананічныя евангеллі ствараліся ў розны час і з'яўляюцца вынікам шматразовых перапрацовак, якія рабіліся ў розных месцах.
 
Прадстаўнікі рацыяналісцкай крытыкі Бібліі і хрысціянства — матэрыялістычнага (французскія філосафы-асветнікі 2-й пал. 18 ст.) і ідэалістычнага (Б. Баўэр, Д. Штраус; 19 ст.) кірункаў — адмаўлялі рэальна-гістарычны змест Евангелля, бачылі ў ім міфы і легенды 2—4 ст., аднак ацэньвалі міфалогію і рэлігію па-рознаму: матэрыялісты-асветнікі схіляліся да атэізму, некаторыя з іх прызнавалі толькі сацыяльна-рэгулятыўную ролю евангельскага вучэння; паслядоўнікі ідэалістычнай плыні «міфалагічнай школы» ў рэлігіязнаўстве адзначалі яго духоўна-этычную каштоўнасць. У савецкі час ад папярэдняй традыцыі бралася толькі адмаўленне гістарычнасці евангельскіх падзей і аднабаковая крытыка евангельскіх маральных установак, у выніку чаго т.зв. навуковы атэізм у 1920—30-я гады набыў вульгарна-сацыялагічны кірунак. У сучасным еўрапейскім рэлігіязнаўстве заўважаецца тэндэнцыя да сінтэзу гістарычнай (багаслоўскай) і крытычна-міфалагічнай інтэрпрэтацый Евангелля, спалучэння экзегетыкі і філасофскай герменеўтыкі. У полі зроку гэтай філасофіі евангельская гісторыя бачыцца як тоеснасць рэальнасці і міфа. На думку [[М. Бярдзяеў|М. Бярдзяева]], міф не ёсць адмаўленне рэальнасці, наадварот, ён сведчыць пра найглыбейшае быццё, якое раскрываецца ў Бібліі як падзеі, што выходзяць за межы гісторыі ў надчасавую, вечную рэальнасць.
 
== Літаратура ==