Розніца паміж версіямі «Хроніка Быхаўца»

1 байт дададзены ,  9 гадоў таму
др
clean up, replaced: я у → я ў, == У Сеціве == → == Спасылкі ==, 1440 году → 1440 года using AWB (7893)
др (афармленне)
др (clean up, replaced: я у → я ў, == У Сеціве == → == Спасылкі ==, 1440 году → 1440 года using AWB (7893))
Звод быў складзены ў сяр. 16 ст., і дайшоў да нашых часоў у адзіным [[спіс]]е, зробленым у канцы 17 — пач.18 ст. Звод захоўваўся ў маёнтку Магілёўцы<ref>Сучасная [[вёска Магілёўцы]], [[Пружанскі раён]].</ref> шляхціца А. Быхаўца, адсюль назва. Быхавец пераслаў рукапіс [[Т. Нарбут]]у ([[1834]]).
 
Доўгі час крыніца лічылася [[фальсіфікат]]ам, які прыпісвалі [[Т. Нарбут]]у, які ўпершыню выдаў «Хроніку Быхаўца» ў серыі «''Помнікі літоўскай гісторыі''» ([[1846]]), пасля чаго [[рукапіс]] знік без следу. Гэта, а таксама неадназначная рэпутацыя Нарбута (які часам спасылаўся на неіснуючыя крыніцы<ref>Предисловие // ПСРЛ, Т.32, 1975.</ref>) і супярэчнасці і [[анахранізм]]ы ў [[тэкст|тэксце]], дало падставы для думкі аб фальсіфікацыі. Але з сапраўднасцю дакумента згадзіліся шматлікія расійскія, беларускія і польскія гісторыкі. За некалькі гадоў перад Нарбутам урывак з хронікі (фрагмент аб забойстве вялікага князя [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] 1440 годугода) надрукаваў настаўнік [[Віленская гімназія|Віленскай гімназіі]] Г. Клімашэўскі, які чытаў рукапіс яшчэ ў маёнтку Быхаўца.
 
У другі раз «Хроніка Быхаўца» была апублікаваная уў ХVII томе [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]] ([[1907]]). [[М. Улашчык]] даказаў, што ў дадзеным летапісе не хапае толькі 10 % тэксту, а складзены ён быў у 1530-я гг. аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў.
 
Твор пачынаецца з [[легенда аб Палемоне|апісання бегства «рымлян»]]<ref>Палемон у самым пачатку рукапісу адзін раз названы Апалонам, але ўжо на наступнай старонцы — Палемонам. Пачатак гісторыі пра Палемона не ў поўнай меры адпавядае версіі [[Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага|Хронікі ВКЛ]], затое амаль даслоўна супадае з адной з цытатаў, прыведзеных па гэтаму пытанню [[Мацей Стрыйкоўскі|Стрыйкоўскім]].</ref>, і завяршаецца разгромам крымскіх татараў [[бітва пад Клецкам, 1506|пад Клецкам]] (1506). Асноўная тэма твору — ваенна-патрыятычная, таму падкрэслены факты тэрытарыяльнага росту [[ВКЛ]], ухваляецца замежная палітыка [[Вітаўт]]а, яго роля ў [[Грунвальдская бітва, 1410|Грунвальдскай бітве]]. Адчуваецца антыпольская скіраванасць у выкладанні матэрыялу. Так, Польшча апісваецца як галоўны вораг незалежнасці ВКЛ. З той прычыны, што «Хроніка» стваралася ў перыяд да Люблінскай уніі, высока ацэнена роля беларуска-літоўскай шляхты ў гісторыі краіны, выказана заклапочанасць яе лёсам.
* {{крыніцы/Белазаровіч Гістарыяграфія}} С. 53, 54.
 
== У СецівеСпасылкі ==
* [http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov08.htm Хроніка Быхаўца (ПСРЛ, Т. 32)] — Эл.рэсурс litopys.org.ua
 
171 583

праўкі