Олбані (Нью-Ёрк): Розніца паміж версіямі

сталіца штата Нью-Ёрк
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Олбані''' (анг. Albany) — горад на паўночным усходзе ЗША, сталіца [[штат Нью-Ёрк|штата Нью-Ёр...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:00, 1 чэрвеня 2012

Олбані (анг. Albany) — горад на паўночным усходзе ЗША, сталіца штата Нью-Ёрк і акругі Олбані. Олбані знаходзіцца прыкладна ў 219 км (136 міль) на поўнач ад горада Нью-Ёрк, трохі на поўдзень ад месца ўпадзення ракі Махок ў раку Гудзон. Размешчаны на заходнім беразе ракі Гудзон, на якой размешчаны буйны порт. Раку Гудзон паглыбілі для таго, каб порт змог прымаць марскія суда. Насельніцтва уласна горада - 95,7 тыс., насельніцтва канурбацыі - 826 тыс. чалавек (2000 г.).

Олбані цесна звязаны з суседнімі гарадамі: Трой, Скенэктадзі і Саратога-Спрынгс, з якімі ён утварае Сталічную акругу - гістарычны рэгіён Злучаных Штатаў. Асноўную частку гэтай акругі складае канурбацыя Олбані-Скенэктадзі-Трой, якая з'яўляецца чацвёртай па колькасці ў штаце Нью-Ёрк і 56-й у ЗША.