Розніца паміж версіямі "Інстытут беларускай культуры"

ілюстрацыя
(вікіфікацыя)
(ілюстрацыя)
[[Выява:Źviazda - pastanova (1928).jpg|450px|thumb|]]
'''Інстытут беларускай культуры''', скароч. '''Інбелкульт''' або '''ІБК''' — вышэйшая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, першая ў гісторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Інстытут быў заснаваны [[30 студзеня]] [[1922]] у [[Горад Мінск|Мінску]] на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, і існаваў да [[1928]], калі быў ператвораны ў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларускую акадэмію навук]].
 
У ліпні 1924 [[ЦВК БССР|ЦВК]] і [[Савет народных камісараў БССР|СНК БССР]] зацвердзілі «Палажэнне аб Інстытуце беларускай культуры», паводле якога ІБК прызнаваўся вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай Беларусі. У 1925 у склад ІБК увайшла камісія па вывучэнню прыродных прадукцыйных сіл Беларусі (створана ў 1923 Дзяржпланам БССР), арганізаваны яўрэйскі і польскі аддзелы. У 1926 ІБК вылучаны са складу Наркамасветы БССР і ператвораны ў самастойную навуковую ўстанову пры СНК БССР. На 1 ліпеня 1926 у інстытуце працавала 77 правадзейных членаў, 69 членаў-супрацоўнікаў і 60 членаў-карэспандэнтаў. У яго дзейнасці ўдзельнічалі каля 200 супрацоўнікаў ВНУ.
 
У чэрвені 1927 зацверджаны новы статут ІБК. Структура інстытута была набліжана да акадэмічнай. Уключала 2 аддзелы: гуманітарных навук (кіраўнік Некрашэвіч), прыроды і гаспадаркі (кіраўнік [[А. А. Смоліч]]). Створана аспірантура. У лістападзе 1927 СНК БССР зацвердзіў склад прэзідыума ІБК: [[У. М. Ігнатоўскі]] (прэзідэнт), [[М. І. Бялуга]] (віцэ-прэзідэнт), [[В. Ю. Ластоўскі]] (сакратар), С. М. Некрашэвіч, [[С. Л. Гельтман]] (загадчык польскага сектара), [[Б. М. Аршанскі]] (загадчык яўрэйскага сектара) і 14 правадзейных членаў ІБК: Ігнатоўскі (кафедра гісторыі Беларусі), Ластоўскі (кафедра этнаграфіі), Пічэта (кафедра гісторыі права і гаспадаркі Беларусі), [[Антон Мікітавіч Ясінскі|А. М. Ясінскі]] (кафедра ўсеагульнай гісторыі), С. Ю. Матулайціс (кафедра гісторыі Літвы), [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С.  М.  Некрашэвіч]] (кафедра жывой беларускай мовы), [[Я. Ю. Лёсік]] (кафедра беларускай навуковай мовы), І. І. Замоцін (кафедра беларускай літаратуры), Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны (Жылуновіч, кафедра мастацкай літаратуры), [[М. Ф. Бліадухо]] (кафедра геалогіі), Смоліч (кафедра геаграфіі), [[Якаў Мікітавіч Афанасьеў|Я. М. Афанасьеў]] (кафедра глебазнаўства). Працавалі кафедры: гісторыі беларускай мовы (з камісіяй па складанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы), жывой беларускай мовы (з камісіямі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы), дыялекталагічная (па вывучэнні беларускіх дыялектаў, у складзе кафедры Інстытута навуковай мовы), агульнай гісторыі, гісторыі Беларусі (з камісіямі па вывучэнні грамадскага руху на Беларусі, гісторыі гарадоў і краін Беларусі, гісторыі асветы на Беларусі), гісторыі беларускага права (з археаграфічнай камісіяй), гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі, археалогіі Беларусі, этнаграфіі Беларусі (з фальклорнай камісіяй), гісторыі Літвы, глебазнаўства, батанікі (з батанічнай камісіяй і Батанічным садам каля [[Віцебск]]а), заалогіі (з заалагічным музеем), геаграфіі (з камісіямі геаграфіі і картаграфіі, па складанні геаграфічнага слоўніка Беларусі), хіміі (з Цэнтральнай хімічнай лабараторыяй), антрапалогіі (з лабараторыяй вышэйшай нервнай дзейнасці і антрапалагічным кабінетам), біялогіі (з лабараторыяй эксперыментальнай біялогіі), Інстытут беларускага мастацтва (з камісіямі па вывучэнні гісторыі беларускага мастацтва, беларускага тэатра, беларускай песні і музыкі, музеем беларускага мастацтва), геалагічны інстытут (з секцыяй рэгіянальнай геалогіі). Дзейнічалі камісіі: бібліяграфічная, вайскова-тэрміналагічная, па вывучэнні Заходняй Беларусі, па вывучэнні культуры латышоў, па вывучэнні прамысловасці, па вывучэнні хатніх рамёстваў, па вывучэнні кааперацыі. У сістэму ІБК уваходзілі таксама навуковае таварыства па вывучэнні Беларусі (пры [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі]]), бібліятэка, друкарня.
 
Інстытут разгарнуў значную работу ў галіне [[Геалогія|геалогіі]], глебазнаўства, геабатанікі, [[Геаграфія|геаграфіі]], геафізікі, [[Хімія|хіміі]], вывучэння прыродных рэсурсаў Беларусі. Прыродазнаўчая секцыя даследавала прыроду рэспублікі. Яе экспедыцыі адкрылі паклады фасфарытаў, керамічнай і вогнетрывалай [[Гліна|гліны]], [[Буры вугаль|бурага вугалю]], кварцавага пяску, наблізіліся да адкрыцця нафты.
 
У 1924 секцыя правяла 1-ю Усебеларускую глебазнаўчую канферэнцыю, на якой быў вызначаны план наступных даследаванняў глеб Беларусі. Даследаваліся геаграфія і генезіс глеб, іх урадлівасць. Да 1931  г. былі абследаваны глебы ўсёй рэспублікі і складзена яе зводная глебавая карта. Даследавалася флора і фаўна. У 1923—1928  гг. ІБК арганізаваў шматлікія геабатанічныя экспедыцыі (удзельнічалі В. П. Аўрамчык, Н. А. Збітнеўскі, В. А. Міхайлоўская, В. С. Палянская і іншыя). У выніку з'явіліся работы з апісаннем расліннасці па раёнах рэспублікі. Пад рэдакцыяй Н. П. Кузняцова была складзена геабатанічная карта, Палянская апублікавала спіс 150 найбольш важных відаў раслін і карту іх распаўсюджання ў Беларусі. А. У. Фядзюшын (кіраваў секцыяй заалогіі) даследаваў фауну рэспублікі. Матэрыялы флоры, фауны і геалогіі Беларусі былі прадстаўлены ў музеі прыроды (меў заалагічны, батанічны і глебавы аддзелы).
 
З 1927  г. кафедра геаграфіі вывучала эканамічнае раянаванне рэспублікі і рыхтавала поўнае геаграфічнае апісанне Беларусі. Метэаралагічнае бюро (у складзе прыродазнаўчай секцыі) мела сетку метэастанцый і вяло вывучэнне [[клімат]]у Беларусі. У 1927 годзе пад кіраўніцтвам А. І. Кайгародава была завершана работа над «Кліматычным атласам Беларусі», які падрыхтавала кафедра метэаралогіі Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі. Медыцынская секцыя вывучала спецыфічныя хваробы Беларусі, санітарны стан вёскі і лекавыя крыніцы рэспублікі. Сельска-гаспадарчая секцыя вывучала сельска-гаспадарчую гаспадарку і распрацоўвала шляхі яе рацыяналізацыі і ўдасканалення. Цэнтральнае бюро краязнаўства пры прэзідыуме ІБК кіравала шырока разгорнутай краязнаўчай работай.
 
Да канца 1929 года у Беларусі было 8 акруговых, 100 раённых, 96 мясцовых, 97 школьных і краязнаўчых таварыстваў ВНУ з 10 500 членаў. Краязнаўцы сабралі вялізарны матэрыял, выдалі каля 20 папулярных прац. З 1925 выходзіў часопіс «[[Наш край (1925)|Наш край]]», які адыграў важную ролю ў вывучэнні роднага краю. ІБК правёў Першую Усебеларускую краязнаўчую канферэнцыю, Першы з'езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Падтрымліваў сувязі з АН СССР, АН УССР, замежнымі даследчымі навуковымі ўстановамі. 13 кастрычніка 1928 пастановай ЦВК і СНК БССР рэарганізаваны ў [[АН БССР]].