Сяргей Мітрафанавіч Гарадзецкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
== Біяграфія ==
Сын пісьменніка-этнографа Мітрафана Іванавіча Гарадзецкага. Скончыў 6-ю Санкт-пецярбургскую гімназію, у 1900-я гады вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта]] адначасова з [[Аляксандр Блок|Аляксандрам Блокам]] (не скончыў) і з гэтага часу захапіўся паэзіяй. У 1905 наведваў «Вежу» Вячаслава Іванова. У 1906-1907 гадах апублікаваў кнігі вершаў «Яр», «Пярун», «Дзікая воля» - гэта былі сімваліцкія творы з фальклорным ухілам. Але ў 1910-я гг. Гарадзецкі разышоўся з сімвалістамі і ў 1912 стаў адным з арганізатараў Цэху паэтаў. У 1915 пратэжыраваў так званым "новым сялянскім паэтам" ([[Сяргей Ясенін|С. Ясенін]], С. Клычко, Н. Клюеў, А. Шыраевец). З восені 1916 знаходзіўся на Каўказскім фронце [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] ў якасці прадстаўніка Саюза гарадоў і ваеннага карэспандэнта. Пазней некаторы час працаваў санітарам у лагеры для хворых сыпным тыфам. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі выдаў кнігу вершаў "Анёл Арменіі", дзе, у прыватнасці, адлюстравана тэма [[генацыд армян|генацыду армян]]. Калі быў у [[Баку]], Гарадзецкі загадваў мастацкім аддзяленнем РОСТУ, затым працаваў у палітупраўленні Каспійскага флоту. З 1921 жыў у [[горад Масква|Маскве]], шмат публікаваўся, перакладаў паэзію - як народаў СССР, так і замежную. Да 1924 працаваў заглітам ў Маскоўскім Тэатры Рэвалюцыі, затым да 1932 - у літаратурным аддзеле газеты "Весткі". У 1930-я гг. шмат працаваў над опернымі лібрэта - гэта быў добры і параўнальна бяспечны спосаб літаратурнага заробку. Пераклаў лібрэта опер: «Фідэліа» Бетховена, «Ваданос» Керубіні, «Нюрнбергскія майстэрзінгеры» і «Лоэнгрын» Р. Вагнера. Напісаў новы тэкст («неманархічны») оперы [[Міхаіл Глінка|М. Глінкі]] "Жыццё за цара", якая атрымала назву «Іван Сусанін». Падчас Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ва [[Узбекістан]]е і [[Таджыкістан]]е, перакладаў мясцовых паэтаў. Выступаў як крытык і літаратуразнавец. У 1911 годзе падрыхтаваў і выдаў двухтомны зборнік вершаў Івана Нікіціна з уласным уступным артыкулам. У 1958 г. апублікаваў аўтабіяграфічны нарыс «Мой шлях».
 
== Літаратура ==
* БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.40
 
{{DEFAULTSORT:Гарадзецкі}}