Ванда Лявіцкая: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, typos fixed: веравызнаньне → веравызнанне using AWB (7794)
др clean up using AWB (7893)
Радок 2:
'''Ванда ЛЯВІЦКАЯ''' (па мужу Лёсік; [[25.9]].[[1895]], мяст. [[Радашковічы]], цяпер [[Маладзечанскі раён]] — [[8.12]].[[1968]], пас. Татарка, [[Стаўрапольскі край]], [[Расія]]) — беларуская пісьменніца, педагог.
 
Ванда Лявіцкая была адзінай дачкою пісьменніка [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]] (Антона Лявіцкага). Пасля вышэйшай пачатковай вучэльні ў Радашковічах яна рыхтавалася да экзамэнаў на вясковую настаўніцу, але гэтаму перашкодзілі каталіцкае веравызнанне і пачатак Першай сусветнай вайны. З 1914 годугода ў [[Мінск]]у, працавала ў «Беларускай кнігарні» і гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна, куды яе рэкамэндавала [[А. Пашкевіч (Цётка)]]. Потым была выхавацелькай і выкладчыцай у беларускіх дзіцячых прытулках і ў Першай мінскай беларускай школе. У 1917 Ванда Лявіцкая стала жонкаю палітыка, навукоўца і пісьменніка [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]]. Таксама займалася літаратурнай творчасцю: друкавала вершы і апавяданні ў [[Наша ніва (1906)|«Нашай Ніве»]], газэтахгазетах [[Беларусь (1919, Мінск)|«Беларусь»]] і [[Вольная Беларусь (1917)|«Вольная Беларусь»]]. Калі ў 1930-х Лёсіка арыштавалі па справе [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|«Саюзу вызвалення Беларусі»]], як толькі сталася магчымым, паехала да высланага мужа, з 1933 дзяліла з ім ссылку. Напісала ўспаміны пра бацьку. Дзеці Лёсікаў — Люцыя, Алеся і Юры — у Беларусь не вярнуліся.
 
== У СецівеСпасылкі ==
* [http://archive.svaboda.org/articlesprograms/libertynames/2007/2/A829C667-D94E-4E31-909D-D6E93EA893C3.html Імёны Свабоды: Ванда Лявіцкая]