Алег Уладзіміравіч Салтук: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Алег Уладзіміравіч Салтук''' (нар. 25 жніўня 1946 года, вёска Рыжэнькі, [[Шумілінскі раён...'
 
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і патомных хлебаробаў, якая ў 1962 годзе пераехала на радзіму бацькі ў вёску Якаўкі Ушацкага раёна. Да школы бацька навучыў сына чытаць, а маці ў раннім дзяцінстве прывіла любоў да песні. У 1963 годзе А. Салтук скончыў Мішкавіцкую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры [[Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова|Магілёўскага педагагічнага інстытута імя Аркадзя Куляшова]]. Пасля заканчэння інстытута (1967) служыў у Савецкай Арміі. У 1969—73 гадах — адказны сакратар раённай газеты «Патрыёт» (г. п. Ушачы). 3 1974 года — уласны карэспандэнт абласной газеты «Віцебскі рабочы». 3 1980 года па 1999 год — сакратар Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Узнагароджаны медалямі.
 
Першы верш надрукаваў у 1965 годзе ў газеце «Магілёўская праўда» з адабрэння [[Аляксей Пысін|А.В. Пысіна]], які быў яго першым літаратурным настаўнікам. Асноўныя матывы паэзіі А. Салтука — любоў да Радзімы, роднай зямлі, гераічная памяць беларускага народа, клопаты і трывогі нашых дзён, пачуцці сяброўства і кахання, няпростыя чалавечыя адносіны.